Лонг блэк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лонг блэк у кавярні Брысбена

Лонг блэк (англ.: long black) — кававы напой на аснове эспрэса, распаўсюджаны ў Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Гатуецца дадаваннем двайной порцыі эспрэса ў гарачую ваду, звычайна, падагрэтую эспрэса-машынай.

Падобны да амерыкана, дзе наадварот -- вада дадаецца ў эспрэса. Паслядоўнасць гатавання лонг блэк дазваляе захаваць характэрную для эспрэса пенку.