Лонданская кампанія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карта тэрыторый, правы на якія Якаў I перадаў Вірджынскай кампаніі.

Лонданская кампанія (англ.: London Company) — англійскае акцыянернае таварыства XVII стагоддзя, якое займалася каланізацыяй Паўночнай Амерыкі, складовая частка Вірджынскай кампаніі.

Лонданская кампанія была заснавана дзякуючы хартыі караля Якава I ад 1606 года. Падараваная ёй для каланізацыі тэрыторыя распасціралася ад 34-й паралелі (каса Кейп-Фір) да 41-й паралелі (праліў Лонг-Айленд). У гэтай вобласці кампанія мела правы ствараць паселішчы плошчай да 100 квадратных міль (260 км²). З прычыны таго, што на поўнач ад 38-й паралелі пачыналася зона, вылучаная Плімуцкай кампаніі, то была пастаўлена ўмова, што кампаніі не павінны засноўваць калоній бліжэй чым за 100 міль ад калоній іншай кампаніі.

26 красавіка 1607 года прывезеныя караблямі Кампаніі пасяленцы высадзіліся на паўднёвым узбярэжжы Чэсапікскага заліва, і назвалі гэта месца Кейп-Генры. Затым пасяленцы вырашылі перасунуць паселішча, і 24 мая 1607 года заснавалі Джэймстаўнскае паселішча ў 40 мілях вышэй па цячэнні ракі Джэймс.

У 1609 годзе Плімуцкая кампанія спыніла існаванне, а большая частка яе земляў была перададзена Лонданскай кампаніі. Такім чынам, словы «Лонданская кампанія» і «Вірджынская кампанія» сталі сінонімамі.