Лонданская каралеўская біржа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Другі будынак біржы ў 1751 годзе

Каралеўская біржа ў Лондане была заснавана ў 1565 годзе сэрам Томасам Грэшэмам і выступала ў якасці цэнтра гандлю ў горадзе. Сама пляцоўка пад будаўніцтва была прадастаўлена карпарацыяй горада Лондана і гільдыяй гандляроў (анг. Worshipful Company of Mercers). Дызайн быў запазычаны ў біржы, якую Грэшэм бачыў у Антверпене.

Каралеўская біржа была афіцыйна адкрыта 23 студзеня 1571 г. каралевай Лізаветай I, прысудзіўшы будынку біржы каралеўскі тытул. Англичане перанялі практыку фламандскага гандлю і пачалі канкураваць з Антверпенам.

Інтэр'ер Каралеўскай біржы падчас правядзення Параду кароў у 2002 годзе. Зараз гэта раскошны гандлёвы цэнтр.

Каралеўская біржа ў Лондане заставалася таварнай больш за сто гадоў, толькі з 1695 на ёй пачынаюць праводзіцца здзелкі з дзяржаўнымі паперамі і акцыямі кампаній. Шумнасць, уласцівая брокерам, прыйшлася не па душы чапурыстаму кіраўніцтву біржы, па гэтай прычыне ў 1698 годзе брокеры, якія працавалі з каштоўнымі паперамі, былі пазбаўленыя доступу на Каралеўскую біржу, іх месца сустрэч стала кавярня «У Джонатана», у якую мог зайсці кожны ахвотны. Разам з брокерамі працавалі пасярэднікі, званыя джоберы, яны здзяйснялі здзелкі за свой рахунак і зараблялі на розніцы паміж цаной пакупкі і продажу. З пачатку 18-га стагоддзя ў кавярні рэгулярна праводзяцца дні сустрэч для ажыццяўлення ўзаемаразлікаў, гэтая практыка прывяла да спрашчэння і актывізацыі гандлю. Пазней дні сустрэч атрымліваюць ангелийскую назву «клірынгу», а ў 1775 годзе пры Фондавай біржы з'явіцца клірынгавая палата.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт Каралеўскай біржы