Лопэ дэ Вэга
| Фелікс Лопэ дэ Вега і Карпіё | |
| Félix Lope de Vega y Carpio | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Род дзейнасці: |
драматург, паэт, навэліст |
| Кірунак: | |
| Жанр: |
камедыя, драма, навэла |
Лопэ дэ Вэга (ісп.: Lope de Vega; поўнае імя — Фелікс Лопэ дэ Вэга і Карпіо[1], ісп.: Félix Lope de Vega y Carpio; 25 лістапада 1562, Мадрыд — 27 жніўня 1635, Мадрыд) — іспанскі драматург, паэт і празаік. Аўтар больш чым 2000 п'ес, з якіх 425 дайшлі да нашых дзён.
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў сям'і рамесніка-золаташаўца. З ранніх гадоў выявіў незвычайныя творчыя здольнасці (у 10-гадовым узросце пераклаў у вершы «Выкраданне Празерпіны» Клаўдыяна). Вучыўся ва ўніверсітэце ў Алкале, пачаў пісаць вершы.
Універсітэт скончыць яму, аднак, не ўдалося. За сатыру на сям'ю каханай, якая адвергла яго, ён быў асуджаны на 10 гадоў выгнання з Мадрыда. Нягледзячы на гэта Лопэ вяртаецца ў сталіцу, каб выкрасці новую даму сэрца і таемна ажаніцца з ёй.
У 1588 прыняў удзел у паходзе «Непераможнай армады», пасля паразы якой пасяліўся ў Валенсіі, дзе і стварыў шэраг драматычных твораў для падтрымання сям'і.
Лопэ дэ Вэга быў сакратаром ў герцага Альбы 1590, маркіза Малвпіка 1596 і герцага Лемоскага 1598. Да гэтага ж перыяду адносіцца росквіт яго драматычнай творчасці.
У 1609 г. Лопе дэ Вэга атрымаў званне familiar del Santo oficio de la Inquisición (добраахвотнага слугі інквізіцыі), а ў 1614 прыняў сан святара.
Зноскі
- ↑ Напісанне поўнага імя і прозвішча Фелікс Лопэ дэ Вэга і Карпіо ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.4., Мн., 1997, С.335.