Лорэл Блэр Солтан Кларк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лорэл Блэр Солтан Кларк

Лорэл Блэр Солтан Кларк (анг.: Laurel Blair Salton Clark, 10 сакавіка 1961, Амес, штат Аёва, ЗША — 1 лютага 2003, катастрофа шатла «Калумбія») — медык, капітан ВМС ЗША, астранаўт НАСА, навуковы спецыяліст. Загінула ў катастрофе шатла «Калумбія».

Лорэл Кларк была залічана ў атрад падрыхтоўкі астранаўтаў НАСА ў красавіку 1996 года, у 1996—1998 гадах была прыпісаная да касмічнага цэнтра імя Ліндана Джонсана, у 1997—2000 гадах працавала ў аддзеле карыснай нагрузкі і абітальнасці.

У свой ​​адзіны касмічны палёт Лорэл Кларк адправілася 16 студзеня 2003 года на борце «Калумбіі» у якасці навуковага спецыяліста ў складзе навукова-даследчай місіі STS-107. Эксперыменты Кларк датычыліся біялогіі — яна даследавала развіццё раслін у стане бязважкасці. Палёт працягваўся 15 дзён, 22 гадзіны і 21 хвіліну. Пры вяртанні на Зямлю Лорэл Кларк і іншыя 6 астранаўтаў загінулі ў катастрофе шатла «Калумбія», за 16 хвілін да разліковага часу пасадкі. Апошнім паведамленнем сябрам і родным ад Лорэл быў яе электронны ліст, адпраўлены з «Калумбіі» за дзень да гібелі.