Лорэнс Стэрн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Лорэнс Стэрн
Laurence Sterne
Laurence Sterne by Sir Joshua Reynolds.jpg
Дата нараджэння:

24 лістапада 1713(1713-11-24)

Месца нараджэння:

Клонмел, Ірландыя

Дата смерці:

18 сакавіка 1768(1768-03-18) (54 года)

Месца смерці:

Лондан, Англія

Род дзейнасці:

раманіст

Творы на сайце Lib.ru

Лорэнс Стэрн (англ.: Laurence Sterne) (24 лістапада 1713, Кланмел, Ірландыя18 сакавіка 1768, Лондан) — выбітны англійскі пісьменнік XVIII ст.

Змест

Біяграфія і творчасць [правіць]

Вывучаў у Кембрыджы багаслоўе, доўга быў пастарам у вёсцы. Першы раман, напісаны Стэрнам «Жыццё і меркаванні Трыстрама Шэндзі» (англ. The life and opinions of Tristram Shandy; Лондан, 17591767), здабыў аўтару вялізарнейшую папулярнасць; навізна яго манеры ўзбудзіла ўсеагульную ўвагу і Стэрн, калі пераехаў у Лондан, стаў улюбёнцам вышэйшага грамадства. Гэты раман складаецца з шэрагу эпізодаў; увесь твор у цэлым прасякнуты арыгінальнай вучонасцю і ўяўляе сабой хутчэй геніяльныя бязладныя накіды, чым суцэльны мастацкі твор. «Трыстрам Шэндзі» вытрымаў шмат выданняў, быў перакладзены на шматлікія еўрапейскія мовы і па сваёй сутнасці з'яўляецца крытыкай на ўсю традыцыю рамана эпохі Асветніцтва.

«Сентыментальныя падарожжы» [правіць]

Болей зграбна напісаны раман «Сентыментальныя падарожжы па Францыі і Італіі» (англ. Sentimental journey through France and Italy; Лондан, 1768), напісаны Стэрнам пасля сапраўднага здзейсненага ім падарожжа па пералічаных краінах. Гэтае сачыненне, ад якога атрымаў сваю назву «сентыментальны» кірунак у літаратуры, уяўляе сабой адлюстраванне любоўных прыгодаў падарожніка, якія чаргуюцца з выкладаннем хвалюючых яго пачуццяў.

Літаратура [правіць]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі [правіць]


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.