Лось
| Лось | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Лось |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Alces alces |
||||||||||||||
| Арэал | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Лось (Alces alces) — парнакапытны сысун, самы буйны від сямейства аленевых.
Змест |
Апісанне [правіць]
Самы буйны з аленяў: даўжыня да 3 м, вышыня ў карку да 2,3 м, маса да 825 кг, самкі драбнейшыя. Шэрсць грубая, на спіне цёмна-бурая, на бруху і нагах белаватая. Рогі (толькі ў самцоў) вялікія, пераважна лапатападобныя, масай да 20 кг, на зіму спадаюць. Галава вялікая, шыя кароткая, тоўстая. На горле скурны выраст. Тулава масіўнае, кароткае. Ногі доўгія, з вузкімі восгрымі капытамі.
Пашырэнне [правіць]
Пашыраны ў лясной і лесастэпавай зонах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На Беларусі трапляецца ўсюды, больш шматлікі на паўночным усходзе.
Асаблівасці біялогіі [правіць]
Корміцца травой, парасткамі і карой дрэў. Трымаецца статкамі па 3-8 (зрэдку да 20) асобін. Лад жыцця характарызуецца маларухомасцю. За дзень лось праходзіць кіламетр-паўтара, а калі дастаткова ежы, то можа перасунуцца ўсяго на 100—300 метраў. Бурая спіна і светлыя ногі робяць яго малазаўважным нават у зімнім гайку.
З пачатку жніўня лось пачынае вастрыць рогі аб маладыя дрэўцы, рыхтуючыся да шлюбных баёў. У сярэдзіне верасня самцы пачынаюць мычаць, прызываючы суродзіча на схватку за самку. Бойкі самцоў вельмі жорсткія, хаця і не працяглыя. Калі сілы няроўныя, то слабейшы хутка збягае. Але калі б'юцца два роўных па моцы самцы, то гэта можа быць бойка да пагібелі.
Самка нараджае 1-2 цялят.
Голас [правіць]
Запіс рову лася можна праслухаць тут (фармат .ogg, працягласць 6 сек.)
Значэнне для чалавека [правіць]
Аб'ект палявання. Мяса вельмі смачнае.
Яшчэ на наскальных малюнках паблізу Ангары, Енісея, Лены адлюстравана, як людзі выкарыстоўваюць лася ў якасці свойскай жывёлы: запрагаюць, ездзяць вярхом. У XV стагоддзі на ласях ездзілі шведскія салдаты і паліцэйскія. Фермеры ЗША ў XІX стагоддзі запрагалі ласёў у плуг. Але ён так і не стаў такой звыклай свойскай жывёлай, як конь ці карова. Як цяглавую сілу яго можна выкарыстоўваць абмежавана. Нягледзячы на ўсю сваю моц, лось не пераносіць доўгія нагрузкі. Ён мае маленькае, не адпаведнае масе цела, сэрца, таму хутка стамляецца.[1]
Зноскі
- ↑ Граковіч Е. Лось вядомы і загадкавы // Гоман Барысаўшчыны, № 2(107), 2008.
| Гэта пачатак артыкула па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
