Лоўрэнс Клейн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Лоўрэнс Роберт Клейн (англ.: Lawrence Robert Klein; нар.14 верасня 1920, Амаха, штат Небраска) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1980) «за стварэнне эканамічных мадэляў і іх прымяненне да аналізу ваганняў эканомікі і эканамічнай палітыкі».

Клейн нарадзіўся ў горадзе Амаха, штат Небраска. Вучыўся ў Каліфарнійскім універсітэце. Доктарскую ступень атрымаў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. Служыў прафесарам Пенсільванскага і Оксфардскага універсітэтаў; працаваў у Нацыянальным бюро эканамічных даследаванняў (1948-1950), Оксфардскім інстытуце статыстыкі (1954-1958), Брукінгскім інстытуце (1963-1972).

Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1960). Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі (1977). Прэзідэнт Міжнароднага атлантычнага эканамічнага таварыства (1989-1990).

Узнагароджаны медалямі Дж. Б. Кларка (1959) і В. Лявонцьева «За дасягненні ў эканоміцы» (2006).

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Кейнсіянская рэвалюцыя» (The Keynesian Revolution, 1947)
  • «Эканамічная тэорыя і эканаметрыя» (Economic Theory and Econometrics, 1985)