Лубрыкант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лубрыканты ў аптэцы

Лубрыкант (лац.: lubrico — рабіць гладкім, слізкім) — матэрыял, які аблягчае трэнне, тое ж, што і змазка, у значэнні матэрыял.

У адрозненне ад шматзначнага тэрміна змазка, тэрмін лубрыкант мае тэхнічны характар. Вельмі часта ім пазначаюцца інтымныя гелі-змазкі. Звычайна лубрыканты — гэта рэчывы арганічнага паходжання, галоўным чынам розныя натуральныя і сінтэтычныя воскі. Лубрыканты таксама абараняюць слізістую абалонку ад з'яўлення мікратрэшчын і раздражнення, праз якія пранікаюць інфекцыі, здымаюць болевыя адчуванні і павялічваюць камфорт. Лубрыканты не маюць супрацьпаказанняў да ўжывання. У рэдкіх выпадках можа ўзнікнуць алергічная рэакцыя на некаторыя складнікі прадукту. Алергіі можна пазбегнуць — досыць правільна падабраць адпаведны сродак з больш за двухсот найменняў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]