Лужыцкія мовы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лужыцкая мова
Саманазва:

serbšćina

Краіны:

Германія

Афіцыйны статус:

Брандэнбург, Саксонія Flag of Germany.svg Германія
Арганізацыі:
Flag of Europe.svg Еўрапейскі саюз

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Славянская галіна
Заходнеславянская група
Пісьменнасць:

лацінка

Моўныя коды
ISO 639-1:

-

ISO 639-2:

hsb (верхнелужыцкая)
dsb (ніжнелужыцкая)

ISO 639-3:

hsb (верхнелужыцкая)
dsb (ніжнелужыцкая)

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Лужы́цкія мовы (саманазва: serbšćina) — заходнеславянскія мовы індаеўрапейскай моўнай сям'і, родныя мовы лужычан.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Двухмоўны дарожны знак

Лужыцкія мовы сфарміраваліся на заходняй мяжы арэалу славянскіх моў у выніку ізаляцыі часткі заходнеславянскага насельніцтва ад суседзяў, чэхаў і палякаў. У IX - X стст. іх землі былі далучаны да Германіі, пазней да Чэхіі. У 1635 г. большая частка Верхняй і Ніжняй Лужыцы была далучана да Саксоніі.

І нямецкія, і чэшскія ўладары стымулявалі перасяленне на землі лужычан нямецкага насельніцтва, абмяжоўвалі моўныя правы тубыльцаў. У 1293 г. была прынята першая афіцыйная забарона карыстання лужыцкімі мовамі ў нямецкіх гарадскіх судах. Рамесныя карпарацыі таксама патрабавалі ад членаў і падмайстраў ведання нямецкай мовы. У выніку, лужыцкія мовы развіваліся ў сельскай мясцовасці адасоблена ад гарадоў.

Сітуацыя змянілася ў XVI ст. у выніку Рэфармацыі, калі з'явіліся лужыцкія пратэстанцкія школы і пераклады свяшчэнных кніг на славянскія гаворкі. Тады ж была складзена пісьмовасць на аснове лацінкі. Першыя вядомыя пісьмовыя помнікі адносяцца да 1532 г. і 1548 г. Вядомы таксама кароткі запіс у касцёле на ніжнелужыцкай мове, датаваны 1510 г. У XVII - XVIII стст. сфарміравалася арыгінальная лужыцкая рэлігійная літаратура. У XIX ст. пачалося актыўнае навуковае вывучэнне.

У нашы дні лужыцкія мовы маюць афіцыйны статус у Брандэнбургу і Саксоніі, вывучаюцца ў Лейпцыгскім універсітэце.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Скарачэнне сербалушыцкага моўнага арэалу

Лужыцкія мовы звычайна падзяляюцца на ніжнелужыцкую і верхнелужыцкую. Акрамя таго, часам вылучаюць непісьменную ўсходнелужыцкую гаворку.

Ніжнелужыцкая мова[правіць | правіць зыходнік]

Ніжнелужыцкая мова стала пісьмовай у XVI ст. Выкарыстоўваецца пераважна вакол горада Котбуса, дзе працуюць лужыцкая гімназія і музей, вядзецца праца па яе захаванні. Але гутарковая мова зведала значны ўплыў нямецкай мовы, што адлюстроўваецца ў асаблівасцях вымаўлення.

Літаратурная мова развіта значна лепей, чым верхнелужыцкая. Выкарыстоўваецца ў сродках масавай інфармацыі, школьным навучанні, на ёй выдаюцца літаратурныя творы.

Верхнелужыцкая мова[правіць | правіць зыходнік]

Пісьмовасць на верхнелужыцкай мове з'явілася толькі ў XIX ст. Націск звычайна ставіцца на першы склад. Літары Q, V і X у алфавіце адсутнічаюць і ўжываюцца толькі пры напісанні іншаземных слоў, імёнаў і назваў. Гутарковая верхнелужыцкая мова выкарыстоўваецца рэдка і разглядаецца як выміраючая.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Выстаўляліся тры пункты погляду на месца лужыцкіх моў у класіфікацыі[1]:

Сучаснае мовазнаўства трымаецца трэцяга пункту[4].

Спрэчным з'яўляецца пытанне стасункаў ніжне- і верхнелужыцкага ідыёмаў: ці яны — дзве розныя мовы, ці два варыянты адзінай сербалужыцкай?[5] Першы погляд бароніць Г. Шустар-Шэўц[3], іншыя (Г. Фаска і большасць сучасных лужыцкіх лінгвістаў[6]) разглядаюць адзіную сербалужыцкую мову, што раздзяляецца на 2 групы дыялектаў, на базе кожнай з іх склаліся 2 літаратурныя нормы: верхнелужыцкая і ніжнелужыцкая[7].

Адпаведна, дыскусійным застаецца пытанне пралужыцкай мовы, на якое існуюць два адказы[8]:

  • Абедзве лужыцкія мовы існавалі незалежна аж да засялення багнаў і пушчаў, што раздзялялі іх носьбітаў (З. Штыбер, А. М. Трубачоў[9]);
  • Прамова існавала, бо існуюць шматлікія інавацыі, якія ахапляюць абедзве лужыцкія мовы.

Зноскі

  1. Taszycki W. Stanowisko języka łużyckiego // Symbolae grammaticae in honorem J. Rozwadowski. — 1928. — Т. II. — С. 127.
  2. Taszycki W. Stanowisko języka łużyckiego // Symbolae grammaticae in honorem J. Rozwadowski. — 1928. — Т. II. — С. 128—135.
  3. 3,0 3,1 Шустер-Шевц Г. Язык лужицких сербов и его место в семье славянских языков // Вопросы языкознания, № 6. — М.: Наука, 1976. — С. 70.
  4. Широкова А. Г. Западнославянские языки // Лингвистический энциклопедический словарь / Под ред. В. Н. Ярцевой. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — 685 с. — ISBN 5-85270-031-2
  5. Sussex R., Cubberley P. The Slavic Languages. — Cambridge University Press. — Cambridge, 2006. — P. 95—96.
  6. Ермакова М. И. Функционирование серболужицкого языка // Язык. Этнос. Культура. — М., 1994. — С. 151—165.
  7. Енч Г., Недолужко А. Ю., Скорвид С. С. Серболужицкий язык. — С. 1.
  8. Popowska-Taborska H. Wczesne dzieje języków łużyckich w świetle leksyki // Z językowych dziejów Słowiańszczyzny. — 2004. — С. 168—169.
  9. Трубачёв О. Н. О праславянских лексических диалектизмах сербо-лужицких языков // Сербо-лужицкий лингвистический сборник. — 1963. — С. 172.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]