Лузітанія, лайнер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
«Лузітанія»
RMS Lusitania
Ілюстрацыя
«Лузітанія» ў порце Нью-Ёрка, пасля свайго першага плавання (13 верасня 1907г.)
Асноўная інфармацыя
Тып Пасажырскае судна
Дзяржава Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Порт прыпіскі Ліверпуль
Клас пасажырскі лайнер
Нумар ІМО 367
Пазыўны MSU
Аператар Cunard Line
Верф верф «John Brown & Co. Ltd», Клайдбэнк
Спушчана на ваду 6 чэрвеня 1906
Уведзена ў эксплуатацыю 7 верасня 1907
Выведзена са складу флота 7 мая 1915
Сучасны статус затануў
Параметры
Водазмяшчэнне 31 550 брт
Даўжыня 239,87 м (787 футаў)
Шырыня 26,67 м (87 футаў 6 цаляў)
Вышыня 18,4 м (ад ватэрлініі да шлюпкавай палубы)
Сярэдняе ўляганне 10,54 м
Тэхнічныя даныя
Сілкавальная ўстаноўка 25 паравых катлоў, 4 паравыя турбіны Парсанса
Шрубы 4 трохлопасцевых шрубы, З 1909 — 4 четырохлопастныя шрубы
Магутнасць 76 тысяч л.с. (51 МВт)
Хуткасць 25 вузлоў
Экіпаж 850 чалавек
Пасажыраўмяшчальнасць 2198 пасажыраў:
  • 552 першы клас
  • 460 другі клас
  • 1186 трэці клас
Грузаёмістасць 44 060 доўгіх тоны

«Лузітанія» (RMS Lusitania) — брытанскі пасажырскі лайнер, які належаў (як і аднатыпны лайнер «Маўрытанія») кампаніі Cunard Line (бел. «Кунард Лайн», поўнае англійскае найменне Cunard Steamship Line Shipping Company). Тарпедаваны германскай субмарынай U-20 7 мая 1915 года. Судна затанула за 18 хвілін у 13 км ад берагоў Ірландыі. Загінула 1198 чалавек з 1959 быўшых на борце. Патапленне «Лузітаніi» настроіла грамадскую думку многіх краін супраць Германіі і спрыяла ўступленню ЗША ў Першую сусветную вайну праз два гады[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праект, канструкцыя, і выпрабаванні[правіць | правіць зыходнік]

Спуск на ваду

Праект «Лузітанія» быў распрацаваны праекціроўшчыкам кампаніі «Кунард Лайн» Леанардам Пескетам. Пескет пабудаваў вялікую мадэль прапанаваных судоў у 1902 годзе дэманструючы трохтрубны праект. Чацвёртая труба была дададзена ў праект у 1904 годзе для адводу выхлапаў з дадатковых катлоў. Перад шырокім выкарыстаннем турбіннай сілавой ўстаноўкі на судах, «Кунард Лайн» устанавіла меншую версію турбіны на сваім судне «Карманiя» ў 1905 годзе для таго, каб пераканацца ў мэтазгоднасці выкарыстання гэтай тэхналогіі.

Кіль «Лузітаніi» быў закладзены на верфі «Джон Браўн і К°» у Клайдбэнке пад нумарам 367 16 чэрвеня 1904 года. Яна была спушчана і ахрышчана Мэры, Лэдзі Інверклайд, 7 чэрвеня 1906 года.

З 27 ліпеня 1907 г. пачаліся папярэднія і фармальныя выпрабаванні «Лузітаніi». Інжынеры-суднабудаўнікі і прадстаўнікі «Кунард Лайн» выявілі, што высокая хуткасць выкліка́ла моцную вібрацыю ў корпусе, таму давялося зрабіць ўмацаванне корпуса. Пасля гэтых мадыфікацый судна было перададзена «Кунард Лайн» праз год, 26 жніўня.

Параўнанне з класам «Алімпік»[правіць | правіць зыходнік]

«Лузітанія» і аднатыпная «Маўрытанія» былі менш, чым новыя гіганты «Уайт Стар Лайн» класа «Алімпік» (клас акіянскіх лайнераў). Абодва судны былі спушчаны на ваду і працавалі на лініі Ліверпуль — Нью-Ёрк на працягу некалькіх гадоў, перш чым лайнеры класа «Алімпік» былі здадзеныя ў эксплуатацыю. Хоць «ганчакі» былі значна хутчэй, чым судны класа «Алімпік», іх хуткасць была недастатковай, каб абслугоўваць лінію штотыдзень з розных бакоў акіяна. Трэцяе судна было неабходна для штотыднёвага рэйсу, і ў адказ на заяву аб пабудове трэцяга судна класа «Алімпік» «Уайт Стар Лайн», «Кунард Лайн» замовіла трэцяе судна — «Аквітанія». Падобна суднам «Уайт Стар Лайн», «Аквітанія» было ціхаходней, але большае памерам і шыкоўней.

Судны класа «Алімпік» таксама адрозніваліся ад «ганчакоў» Кунарда: судны «Уайт Стар Лайн» былі падзелены папярочнымі воданепранікальнымі пераборкамі. Хоць «Лузітанія» таксама мела папярочныя пераборкі, у «Лузітаніi» таксама меліся падоўжныя пераборкі, якія праходзілі ўздоўж судна на кожным баку, паміж кацельным і машынным аддзяленнямі і вугальнымі бункерамі, дзелячы корпус на знешні і ўнутраны борт судна.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Лузітанія ў Нью-Ёрку пасля свайго першага плавання ў 1907 годзе.
Лузітанія каля пiрса № 54 (20 лістапада 1908 г. Нью-Ёрк)

«Лузітанія» адышла ад прычальнай сценкі Ліверпуля 7 верасня 1907 года ў суботу пад камандаваннем камадора Джэймса Уата. Судна прыбыло ў Нью-Ёрк 13 верасня ў пятніцу. Тым часам яна была найбуйнейшым акіянскім лайнерам ў свеце і павінна была такім застацца да ўводу ў эксплуатацыю «Маўрытаніі» у лістападзе таго ж года. На працягу сваёй васьмігадовай службы, «Лузітанія» здзейсніла агульным лікам 202 рэйсы праз Атлантыку па лініі Ліверпуль — Нью-Ёрк.

У кастрычніку 1907 «Лузітанія» заваявала «Блакітную Стужку Атлантыкі», адабраўшы яе ў германскага лайнера «Кайзер Вільгельм II». «Лузітанія» ішла з сярэдняй хуткасцю ў 23,99 вузла (44,43 км/г), ідучы на захад, і 23,61 вузла (43,73 км/г) — на ўсход.

З уводам у эксплуатацыю «Маўрытаніі» у лістападзе 1907 года, «Лузітанія» і «Маўрытанія» неаднаразова адбіралі адзін у другога «Блакітную Стужку Атлантыкі». «Лузітанія» здзейсніла сваё самае хуткае падарожжа на захад з сярэдняй хуткасцю ў 25,85 вузла (47,87 км/г) у 1909 годзе. У верасні таго ж году яна назаўсёды саступіла «Блакітную Стужку Атлантыкі» «Маўрытаніі», якая ўстанавіла рэкорд у 26,06 вузла. Гэты рэкорд быў пабіты толькі ў 1929 годзе.

Вайна[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва «Лузітаніi» і аперацыйныя выдаткі субсідырываліся Брытанскім урадам, з умовай, што судна ў выпадку неабходнасці магло быць пераўтворана ва ўзброены дапаможны крэйсер. Калі пачалася Першая сусветная вайна, Адміралцейства разлічвала рэквізіраваць судна як узброены дапаможны крэйсер (УДК), і «Лузітанія» была занесеная ў афіцыйны спіс УДК. Аднак затым падобныя вялікія лайнеры былі прызнаныя непрыдатнымі для ўжывання ў якасці ўзброеных дапаможных крэйсераў з прычыны вялікага выдатку вугалю. Аднак «Лузітанія» засталася ў афіцыйным спісе УДК і была паказана як дапаможны крэйсер. Многія вялікія лайнеры былі выкарыстаны як ваенныя транспарты ці як судна-шпіталі. «Маўрытанія» стала ваенным транспартам, пакуль «Лузітанія» працавала на «Кунард Лайн» як раскошны лайнер, які перавозіць людзей з Вялікабрытаніі ў ЗША і назад. Новая «Аквітанія» была пераабсталяваная ў судна-шпіталь, пакуль «Алімпік» «Уайт Стар Лайн» і «Маўрытанія» перакідалі войскі ў Міжземнае мора. Тым не менш, на «Кунард Лайн» па-ранейшаму звяртала ўвагу Адміралцейства, заяўляючы, што «Лузітанія» можа быць рэквізавана ў любы час, калі ваенныя дзеянні абвострацца. Для таго, каб паменшыць эксплуатацыйныя выдаткі для перасячэння Атлантыкі, на «Лузітанію» былі зменшаны штомесячныя рэйсы і пазначана 4 катла. Максімальная хуткасць цяпер была зніжана да 21 вузла (39 км / г). Але нават у такім рэжыме эксплуатацыі «Лузітанія» была найхуткім камерцыйным пасажырскім лайнерам на Поўначы Атлантыкі і на 10 вузлоў (19 км / г) хутчэй, чым любая падлодка. Тым не менш, «Лузітанія» падвергнулася шматлікім зменам:

  • Імя судна было закрашена,
  • На даху мастка была дададзена платформа компаса,
  • Трубы «Лузітаніi» былі выфарбаваныя ў чорны замест колеру «Кунард Лайн»,
  • Паміж першай і другой трубамі была дададзена другая Платформа компаса,
  • На кармавой рубцы былі ўсталяваныя два дадатковых багажных крана,
  • На працягу свайго апошняга падарожжа яна не падымала ніякіх сцягоў.

17 красавіка 1915 года «Лузітанія» пакінула Ліверпуль і адправілася ў свой ​​201-ы трансатлантычны рэйс, прыбыўшы ў Нью-Ёрк 24 красавіка таго ж года. Група германа-амерыканцаў, якія спадзяваліся пазбегнуць дыскусіі аб тым, ці будзе «Лузітанія» атакаваная германскімі падлодкамі, падзяліліся сваім клопатам з прадстаўнікамі Германскага пасольства ў ЗША. Германскае Пасольства ў ЗША вырашыла папярэдзіць пасажыраў перад іх наступным рэйсам, каб тыя не плылі на «Лузітаніi». Імперскае Германскае пасольства надрукавала папярэджанне ў пяцідзесяці амерыканскіх газетах, уключаючы і нью-ёркскія.

Апошняе падарожжа і гібель[правіць | правіць зыходнік]

Адпраўленне[правіць | правіць зыходнік]

Раён дзеяння нямецкіх падводных лодак. (Люты 1915 года)
Папярэджанне Германскага Пасольства, надрукаванае ў амерыканскіх газетах.

5 і 6 мая U-20 патапіла 3 судны, і Каралеўскі Ваенна-марскі флот разаслаў на ўсе брытанскія судны папярэджанне: «падлодкі актыўныя каля паўднёвага берага Ірландыі». Капітан Тэрнер 6 мая двойчы атрымаў гэтае паведамленне і прыняў усе меры засцярогі: былі зачыненыя воданепранікальныя дзверы, задраены ўсе ілюмінатары, падвоілася колькасць назіральнікаў, усё шлюпкі былі разчэхлены і высунуты за борт для паскарэння эвакуацыі пасажыраў у выпадку небяспекі.

У пятніцу 7 мая ў 11:00 Адміралцейства перадало іншае паведамленне, і Тэрнер скарэктаваў курс. Верагодна, ён думаў, што падлодкі павінны быць у адкрытым моры і не падыдуць з боку берага, і «Лузітанія» будзе абароненая блізкасцю да сушы.

У 13:00 адзін з матросаў германскай падводнай лодкі U-20 заўважыў наперадзе вялікае чатырохтрубнае судна. Ён паведаміў капітану Вальтару Швігеру, што заўважыў вялікі чатырохтрубны карабель, які ідзе на хуткасці каля 18 вузлоў. У лодкі было мала паліва і толькі адна тарпеда, капітан ужо збіраўся вяртацца на базу, як на лодцы заўважылі, што судна павольна паварочвае правым бортам да падводнай лодкі.

Гiбель[правіць | правіць зыходнік]

«Лузітанія» была прыблізна ў 30 мілях (48 км) ад Ірландскага берага, калі яна трапіла ў туман і паменшыла хуткасць да 18 вузлоў. Яна ішла ў порт Куінстаўна — цяпер КОБ — у Ірландыі, да якога заставалася 43 мілі (70 км) ходу.

У 14:10 наперадглядзячы заўважыў надыходзячую тарпеду з правага борту. Праз імгненне тарпеда патрапіла ў правы борт пад масток. Выбух падняў слуп абломкаў сталёвай абшыўкі і вады ўверх, затым прагрымеў другі, больш магутны выбух, з-за якога «Лузітанія» пачала моцна хіліцца на правы борт.

Радыст «Лузітаніi» безупынна пасылаў сігнал бедства. Капітан Тэрнер загадаў пакінуць судна. Вада затапіла падоўжныя адсекі правага борту, выклікаўшы 15-градусны крэн на правы борт. Капітан паспрабаваў павярнуць «Лузітанію» да ірландскага берага ў надзеі пасадзіць яе на мель, але судна не слухалася руля, бо выбух тарпеды перабіў паравыя магістралі рулявога кіравання. Тым часам судна працягвала рухацца з хуткасцю ў 18 вузлоў, з-за чаго вада хутчэй паступала ўнутр.

Праз каля шэсць хвілін бак «Лузітаніi» пачаў апускацца. Крэн на правы борт моцна ўскладняў спуск выратавальных шлюпак.

Вялікая колькасць выратавальных лодак перакулілася пры пагрузцы або была падбіта рухам карабля, калі яны спускаліся на ваду. «Лузітанія» несла 48 выратавальных шлюпак — болей чым дастаткова для ўсёй каманды і ўсіх пасажыраў, — але толькі шэсць шлюпак атрымалася шчасліва спусціць, — усе з боку правага борту. Некалькі раскладных выратавальных шлюпак змыла з палубы, калі лайнер апускаўся ў ваду.

Нягледзячы на захады Тэрнера, лайнер не дайшоў да берага. На борце паднялася паніка. У 14:25 капітан Швігер апусціў перыскоп і сышоў у мора.

Капітан Тэрнер заставаўся на мастку да таго часу, пакуль яго не змыла за борт вадой. Будучы выдатным плыўцом, ён трываў у вадзе тры гадзіны. Ад руху судна вада трапляла ў кацельні, некаторыя катлы падарваліся, уключаючы тыя, якія былі пад трэцяй трубой, з-за чаго яна абвалілася, астатнія ж трубы абваліліся крыху пазней. Судна прайшло каля двух міль (3 км) ад месца тарпеднай атакі да месца гібелі, пакідаючы след з абломкаў і людзей за сабою. У 14:28 «Лузітанія» перакулілася кілем ўверх і затанула.

Лайнер затануў за 18 хвілін у 8 мілях (13 км) ад Кінсэла. 1198 людзей загінулі, уключаючы амаль сотню дзяцей. Целы многіх ахвяраў былі пахаваныя ў Куінстаўне ў Кінсэла — горадзе ў месцы гібелі «Лузітаніi».

11 студзеня 2011 года ва ўзросце 95 гадоў памерла Одры Пірл, апошняя з выжыўшых пасажыраў лайнера, якой на момант яго гібелі было ўсяго тры месяцы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Рэкорды
Папярэднік:
RMS Empress of Scotland
Самае вялікае пасажырскае судна ў свеце
1907
Пераемнік:
RMS Mauretania
Папярэднік:
SS Kronprinz Wilhelm
Самае хуткае пасажырскае судна ў свеце
19071909
Пераемнік:
RMS Mauretania