Лука, евангеліст
Лука (стар.-грэч. Λουκᾶς, Loukãs), адзін з 70 меншых апосталаў — вучняў Ісуса Хрыста, адзін з чатырох евангелістаў.
Біблейскае паданне называе яго паплечнікам апостала Паўла. Лічыцца аўтарам кананічнага тэксту Евангелля (Гл.далей: Евангелле ад Лукі) і «Дзяянняў апостальскіх». Яго ўласнае імя сведчыць, што па паходжанню ён быў грэкам, які да свайго пераходу ў хрысціянства, будучы добра знаёмы з тагачасным становішчам іудзейскага насельніцтва, яго звычаямі і норавамі, прыняў іудзейскае веравызнанне, а пасля стаў адным з першых язычнікаў, прыняўшых вучэнне Хрыста.
Па сведчанню Яўсевія, аўтара «Царкоўнай гісторыі», Ераніма і іншых старажытных пісьменнікаў, Лука жыў у Антыёхіі і па роду сваіх заняткаў быў урачом. Там ён пазнаёміўся з апосталам Паўлам, пасля чаго стаў яго адданым паслядоўнікам, паплечнікам і супрацоўнікам у справе распаўсюджання хрысціянства. Разам з Паўлам хадзіў у Іерусалім для раздачы міласціны галодным, суправаджаў яго ва ўсіх іншых падарожжах, у тым ліку і ў марскім падарожжы ў Рым, у час якога адбылося так падрабязна і маляўніча апісанае ім караблекрушэнне.
Пасля пакутніцкай смерці Паўла ў Рыме Лука, па сцверджанню царкоўных гісторыкаў, усё сваё далейшае жыццё да 80-гадовага ўзросту прысвяціў місіянерскай дзейнасці, якая праходзіла ў Італіі, Далмацыі, Македоніі, Грэцыі і нават у Афрыцы. Паводле версіі, ён памёр уласнай смерцю, паводле другой, быў павешаны на аліўкавым дрэве ў Ахайі ў Грэцыі. Паданнямі надзелены дарам жывапісца, лічыцца аўтарам іконы багародзіцы.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.142—143. ISBN 5-343-00151-3.
| 70 меншых апосталаў | |
|---|---|
|
Агав · Акила · Амплий · Анания · Андроник · Анісіфор · Апеллий · Аполлос · Аристарх · Аристовул · Артема · Архіп · Асинкрит · Варнава · Гаий · Евод · Епафрас · Епафродит · Епенет · Ераст · Ерма · Ермин · Зина · Иаков · Иасон · Иисус-Иуст · Иродион · Карп · Клеопа · Клімент · Кодрат · Крискент · Крисп · Куарт · Лін · Лука · Лукий · Марк · Марк · Марк-Иоанн · Наркисс · Никанор · Олимпасий · Онисим · Пармен · Патров · Прохор · Пуд · Руф · Сіла · Силуан · Симеон · Сосипатр · Сосфен · Стахий · Стефан · Тертий · Тимон · Тимофей · Тит · Тихик · Трофим · Урван · Фаддей · Филимон · Филипп · Филолог · Флегонт · Фортунат |
|
| Дадаткова: Дионисий · Симеон Нигер |