Лука Жыдзята

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лука Жыдзята

Дзейнасць святар, Orthodox theologian
Нараджэнне невядома
Смерць 1059[1]
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лука Жыдзята ці Жырата (Жидята, Жирята; ? — 1059, Копысь) — першы рускі епіскап Ноўгарада Вялікага (10341050). Узведзены ў сан замест грэка Яфрэма. Лука Жыдзята, паводле гіпотэзы А. А. Шахматава, быў ініцыятарам складання 1-га Наўгародскага летапіснага збору ў 1050 годзе. Пры ім у Ноўгарадзе быў пабудаваны каменны Сафійскі сабор, складаліся і перапісваліся царкоўныя кнігі. Лука Жыдзята — аўтар перакладу з грэчаскай мовы арыгінальных складанняў на рэлігійныя тэмы, з якіх да нас дайшло толькі невялікае павучальнае «Павучанне да браціі» (1-е з захаваных старажытнарускіх павучанняў). У ім для нядаўна звернутых у хрысціянства наўгародцаў выкладаюцца асноўныя запаведзі новай веры, асуджаюцца ліхвярства, п'янства і інш. заганы, утрымоўваецца заклік баяцца Бога, паважаць князя, рабам падпарадкоўвацца Богу і сваім гаспадарам. У яго кіраванне было перапісана Астрамірава евангелле. Паводле Ніканаўскага летапісу (1059 г.) памёр у Копысі, на шляху ў Ноўгарад. Кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой.

Зноскі

  1. Luka Židâta // MAK