Лука Захаравіч Муравіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лука Захаравіч Муравіцкі
Дата нараджэння 31 снежня 1916(1916-12-31)
Месца нараджэння вёска Доўгае, (цяпер Салігорскі раён Мінскай вобласці)
Дата смерці 30 лістапада 1941(1941-11-30) (24 гады)
Месца смерці Ленінградская вобласць,
СССР
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Род войскаў ВПС РСЧА
Гады службы 1937—1941
Званне
Старшы лейтэнант
Старшы лейтэнант
Старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Лука Захаравіч Мураві́цкі (31 снежня 1917, вёска Доўгае, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 30 лістапада 1941) — ваенны лётчык. Герой Савецкага Саюза (1941).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Беларус. Скончыў Барысаглебскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча (1938). У Вялікую Айчынную вайну на фронце з чэрвеня 1941 года. Пілот знішчальнага авіяпалка старшы лейтэнант Муравіцкі суправаджаў транспартныя самалёты ў блакіраваны Ленінград, прыкрываў з паветра разгрузку чыгуначных эшалонаў, збіў 3 самалёты праціўніка. 3 верасня 1941 г на самалёце І-16 тараніў паветранага разведчыка праціўніка. Здзейсніў пасадку на пашкоджаным самалёце. 22 кастрычніка 1941 г за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях з ворагамі, яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 30 лістапада 1941 камандзір звяна старшы лейтэнант Муравіцкі загінуў у няроўным паветраным баі, на подступах да Ленінграда. Усяго збіў 10 і ў групе 37 самалётаў праціўніка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Лука Захаравіч Муравіцкі на сайце «Героі краіны»