Лука (Война-Ясянецкі)
Лука (свецкае імя Валянцін Феліксавіч ВОЙНА-ЯСЯНЕЦКІ; 27 красавіка (9 мая) 1877, Керч — 11 чэрвеня 1961, Сімферопаль) — архіепіскап Рускай праваслаўнай царквы; хірург, пісьменнік; праваслаўны святы.
Паходзіў з беларускага паланізаванага рода Война-Ясянецкіх з Магілёўскай губерніі. Скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага універсітэта. Удзельнік руска-японскай вайны (урач). З 1921 г. — святар. У 1923 г. арыштаваны: у ссылцы ў Сібіры і Туркестане да 1926 г. У 1930-1933 г. — у ссылцы ў Архангельску. У 1937-1941 г. ізноў у турме і ссылцы. З 1943 г.— архіепіскап Краснаярскі, член Свяцейшага Сінода. У гады 2-й сусветнай вайны — галоўны хірург ваеннага шпіталя ў Краснаярску. З 1946 г. — архіепіскап Крымскі.
Аўтар шматлікіх навуковых прац, некалькіх кніг па рэлігіі, мемуараў.
Лаўрэат Сталінскай прэміі па медыцыне.
