Лукрэцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Лукрэцыя», Лукас Кранах, 1533, Берлінская карцінная галерэя

Лукрэцыя (лац.: Lucretia, каля 500 да н.э.) — паводле падання, рымская жанчына вядомая сваёй прыгажосцю і дабрачыннасцю. Жонка рымскага патрыцыя Тарквінія Калатына і дачка консула Спурыя Лукрэцыя Трыцыпітына.

Паводле Тыта Лівія, Секст Тарквіній, сын рымскага цара Тарквінія Ганарыстага, захапіўся прыгажосцю Лукрэцыі і пад пагрозай зброі згвалціў яе. Лукрэцыя расказала пра ўсё мужу і закалола сябе ў яго на вачах. Гэтая падзея прычынілася пачатку бунту, узнятага Луцыям Юніям Брутам, што было канцом царскай улады ў Рыме пасля чаго ўстанавілася рэспубліка. Менавіта таму на працягу стагоддзяў рымскай гісторыі Лукрэцыю шанавалі.

Тыцыян, «Тарквіній і Лукрэцыя»

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]