Лукрэцыя Борджыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лукрэцыя Борджыя
лац.: Lucretia Borgia
італ.: Lucrezia di Borgia
Bartolomeo Veneto 001.jpg
Дата нараджэння: 18 красавіка 1480({{padleft:1480|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:18|2|0}})
Месца нараджэння: Суб'яка
Дата смерці: 24 чэрвеня 1519({{padleft:1519|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:24|2|0}}) (39 гадоў)
Месца смерці: Ферара
Бацька: Аляксандр VI
Маці: Ваноца дэі Катанеі
Муж: 1. Джавані Сфорца
2. Альфонса Арагонскі
3. Альфонса I д’Эстэ
Лагатып ВікіСховішча Лукрэцыя Борджыя на Вікісховішчы

Лукрэцыя Борджыя, таксама Лукрэцыя Борджа[1] (лац.: Lucretia Borgia, італ.: Lucrezia di Borgia) (18 красавіка 1480, Рым — 24 чэрвеня 1519, Ферара) — пазашлюбная дачка папы рымскага Аляксандра VI (свецкае імя: Радрыга Борджыя) і яго палюбоўніцы Ваноцы дэ Катанеі, герцагіні Пезара, княгіні Салерна, герцагіні Ферары, Мадэны і Рэджыа. Яе браты Чэзарэ Борджыя, Джавані Борджыя, і Джофрэ Борджыя.

Вобраз у гісторыі[правіць | правіць зыходнік]

Сям'я Борджыя зрабілася ўвасабленнем бязлітаснай беспрынцыповай палітыкі і сексуальнай беспрынцыповасці, характэрных для папства эпохі Адраджэння. Лукрэцыя была ахарактарызаваная як фатальная жанчына ў шматлікіх творах мастацтва, раманах і фільмах.

У г. Мельбурне, (National Gallery of Victoria Art School) захоўваецца партрэт маладой жанчыны, працы мастака Доса Досі. Даказана, што дадзеная карціна з'яўляецца прыжыццёвым партрэтным малюнкам Лукрэцыі Борджыя. Тым не менш, маюцца сумненні. Некаторыя іншыя карціны, такія як партрэт выкананы Барталамеа Венецыяна ў цяперашні час не прызнаныя афіцыйным і сапраўдным малюнкам Лукрэцыі.

На большасці партрэтах яна паказваецца як маладая дзяўчына са светлымі валасамі, што спадаюць на грудзі, з прыгожым колерам твару, вачамі светла-карычневага колеру, поўнымі, высокімі грудзьмі — увасабленнем прыроднай прыгажосці і вытанчанасці. Такія знешнія дадзеныя высока цаніліся ў Італіі ў перыяд Адраджэння.

На дадзены момант няма дакладных крыніц, якія пацвярджаюць удзел Лукрэцыі у злачынствах Аляксандра VI і Чэзарэ Борджыя.

Брат і бацька маніпулявалі Лукрэцый, выдаючы яе замуж за прадстаўнікоў найбольш уплывовых арытсакратаў Еўропы эпохі Адраджэння. Гэтыя шлюбы былі палітычнымі амбіцыямі сям'і Борджыя. Лукрэцыя тройчы была замужам: Джавані Сфорца (герцаг Пезара), Альфонса Арагонскі (Герцаг Бішэлье) і Альфонса д'Эстэна (Прынц Ферарскі). Лічыцца, што найбольш шчаслівы шлюб Лукрэцыі быў з Альфонса Арагонскім, незаконнанароджаным сынам караля Неапалю. Лічыцца, што Альфонса быў забіты па загаду Чэзарэ, пасля таго, як перастаў быць карысны сямейству Борджыя.

Зноскі

  1. Напісанне Борджа або Борджыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.3., Мн., 1996, С.216.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]