Луксорскі храм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Луксорскі храм
у іерогліфах
M17 p
t
O45 M24 N21
Z1
X1
O49

Ipt-rsjt
Іпет-рэзіт
«Паўднёвы гарэм»
Алея сфінксаў і пілоны ўначы.

Луксорскі храм — разваліны цэнтральнага храма Амона-Ра, на правым беразе Ніла, у паўднёвай частцы Фіваў, у межах сучаснага горада Луксор.

Храм богаў Амона, Мут і Хансу ўяўляе сабою найбольш поўнае ўвасабленне архітэктурных асаблівасцяў Новага царства (XVI—XI стст. да н. э.) Яго адрозніваюць грандыёзнасць задумы, манументальнасць і ўрачыстасць дэталяў, вялікая колькасць калон.

Узвядзенне храма адбывалася ў канцы XIV — XIII ст. да н.э. пры фараонах Аменхатэпе III (архітэктары Аменхатэп Малодшы, Горы, Суці) і Рамсесе II (архітэктар Бекенхонсу). Будынкі комплексу выцягнуліся ўздоўж Ніла з поўначы на поўдзень на сотні метраў. Комплекс вызначаецца дакладнай і зладжанай кампазіцыяй, паколькі асноўныя работы былі выкананы практычна адным архітэктарам — Аменхатэпам Малодшым. Аб геніальнасці гэтага майстра сведчаць выкарыстанне каланад, калон у выглядзе вязак папіруса з лёгкімі, вытанчанымі прапорцыямі, дасканалыя суадносіны каланады адкрытага двара і цэнтральнага ўваходу, якія, нягледзячы на розную вышыню, складаюць адзінае цэлае.

Храм арыентаваны з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Для адпаведнасці з пілонамі, які стаяць у паўгадзіннай адлегласці на поўнач Карнака, з якім ён быў злучаны брукаванай алеяй сфінксаў, паўночны пілон яго ўхілены некалькі на ўсход ад агульнай восі.

План Храма ў Луксоры

Найстаражытнейшая частка — святая святых, з прылеглымі заламі, упрыгожанымі манументальнымі рэльефамі і надпісамі — заснавана пры Аменхатэпе III; першыя цары XIX дынастыі дадалі на поўдзень двор з 74 калонамі з перамежнымі статуямі фараонаў. Рамсес Вялікі прыбудаваў паўночны перыстыль і пілон і намаляваў на вонкавым боку апошняга свае подзвігі ў вайне з хетамі; тут жа напісаны так званы «эпас Пентаўра».

У паўночнага ўваходу Луксорскага храма — чатыры калосы-маналіты і два абеліскі, з якіх адзін перавезены ў 1830-я гг. у Парыж, на плошчу Згоды. Даўжыня збудавання ад уваходу да самай паўночнай сцяны — 260 метраў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 25°42′00″ пн. ш. 32°38′21″ у. д. / 25.7° пн. ш. 32.639167° у. д. (G) (O) (Я)