Лунінецкі раён
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Брэсцкая вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Лунінец |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 76,78 %, руская 21,88 % Размаўляюць дома: беларуская 45,48 %, руская 53,09 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
73 200 чал.[1] (3-е месца) |
| Шчыльнасць | 27,02 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 96,17 %, рускія — 2,54 %, іншыя — 1,29 %[1] |
| Плошча | 2 708,51[2] км² (5-е месца) |
| Вышыня над узр-м мора - Найвышэйшая кропка - Самая нізкая кропка |
152 м 128 м |
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Афіцыйны сайт | |
Лунінецкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Падзелены на 11 сельсаветаў і 1 пасялковы савет. Цэнтр раёна - горад Лунінец.
Змест |
Геаграфічнае становішча [правіць]
Лунінецкі раён знаходзіцца на ўсходзе Брэсцкай вобласці. На поўначы мяжуе з Ганцавіцкім раёнам, на паўночным усходзе - з Салігорскім раёнам Мінскай вобласці, на ўсходзе - з Жыткавіцкім раёнам Гомельскай вобласці, на поўдні - са Столінскім раёнам, на захадзе - з Пінскім раёнам.
Гісторыя [правіць]
У пачатку 60-х гадоў у склад Лунінецкага раёна была перададзена частка зямель расфарміраванага Ленінскага раёна з цэнтрам у мястэчку Мікашэвічы.
Прырода [правіць]
Сярэдняя тэмпература студзеня- 3 градусы, ліпеня-+ 18 градусаў. Ападкі - 640мм за год, вегетацыйны перыяд - 205 сутак.
Экалогія [правіць]
Адзін з чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г.[3] Шчыльнасць забруджвання радыёнуклідамі 2/3 плошчы раёна хістаецца ў межах ад 1 да 15 кюры на кв. км.[4]
Карысныя выкапні [правіць]
Граніт, торф, пясок, гліна, сапрапель.
Насельніцтва [правіць]
Насельніцтва раёна складае 75,7 тыс. чалавек (2009). У г. Лунінцы пражывае каля 24 тыс. чал., у г. Мікашэвічы — каля 14 тыс.чал. Раён налічвае 80 сельскіх населеных пунктаў.
Гаспадарка [правіць]
Транспарт [правіць]
Праз раён праходзяць 2 чыгуначныя лініі: Брэст-Гомель, Львоў-Рыга. Раён перасякаюць аўтамабільныя аўтадарогі:
- Брэст-Бранск
- Лунінец-Баранавічы
- Лунінец-Пінск
- Мікашэвічы-Мінск
У Мікашэвічах размяшчаецца рачны порт "Мікашэвічы".
Славутасці [правіць]
На тэрыторыі раёна знаходзіцца 8 помнікоў архітэктуры, сярод якіх лунінецкая Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1921), 81 помнік гісторыі, у тым ліку абеліскі, брацкія магілы, 6 помнікаў археалогіі.
Помнік прыроды: векавыя дубы (в. Кажан-Гарадок).
Вядомыя асобы [правіць]
У раёне ў розны час працавалі Максім Лужанін, Максім Танк, Андрэй Макаёнак.
Гл. таксама [правіць]
- Вёска Багданаўка
- Рака Бобрык
- Рака Смердзь
- Вадасховішча Вялута
- Собельскае вадасховішча
- Мікашэвіцкі канал
- Ленінскі раён Пінскай вобласці
- Возера Белае
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ А.С.Судас, Н.К.Филипенко, Л.В.Жуковская, А.А.Зайцев. Актуальные проблемы ликвидации последствий катастрофы на чернобыльской АЭС в загрязненных радионуклидами районах Брестской области на современном этапе.
- ↑ Інстытут радыялогіі. Сацыяльна-радыяцыйны пашпарт: Лунінецкі раён. 2005 год.
У Сеціве [правіць]
- Лунінецкі раённы выканаўчы камітэт (руск.)
- Інфармацыя на сайце Брэсцкай вобласці (руск.)
- Мапы і агульныя звесткі на emaps-online (руск.)
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Лунінецкага раёна на сайце "Дорогами Беларуси" (руск.)
- Славутасці на партале globus.tut.by (руск.)
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Лунінецкі раён | ||
|---|---|---|
| Горад | Лунінец • Мікашэвічы | |
| Сельсаветы | Багданаўскі с/с • Бастынскі с/с • Вулькаўскі с/с • Гарадоцкі с/с • Дварэцкі с/с • Дзятлавіцкі с/с • Лахвенскі с/с • Лунінскі с/с • Радзігераўскі с/с • Сінкевіцкі с/с • Чучавіцкі с/с | |
| Гарсаветы | Мікашэвіцкі г/с | |
| Адміністрацыйны падзел Брэсцкай вобласці | ||
|---|---|---|
| Раёны | Баранавіцкі • Брэсцкі • Бярозаўскі • Ганцавіцкі • Драгічынскі • Жабінкаўскі • Іванаўскі • Івацэвіцкі • Камянецкі • Кобрынскі • Лунінецкі • Ляхавіцкі • Маларыцкі • Пінскі • Пружанскі • Столінскі | |
| Гарады абласнога падпарадкавання | Брэст • Баранавічы • Пінск | |
| Пінская вобласць (на 1 студзеня 1941) | |
|---|---|
| Цэнтр вобласці | Пінск |
| Раёны | Ганцавіцкі • Давыд-Гарадоцкі • Драгічынскі • Жабчыцкі • Іванаўскі • Лагішынскі • Ленінскі • Лунінецкі • Пінскі • Столінскі • Целяханскі |
