Лускаўніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лускаўніца
XN Pholiota squarrosa 460.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pholiota (Fr.) P.Kumm. 1871

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   13205
EOL   16559
MB   18263

Лускаўніца, Агнёўка[1] (Pholiota) — род грыбоў сямейства страфарыевых. Часам лускаўніцамі называюць віды грыбоў з роду палёўка ці палявік (Agrocybe) сям. Бальбіціевых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам да 12 см, ад паўшарападобнай да распасцёртай, з лускавінкамі або голая, клейкая ці сухая. Агульнае пакрывала рана знікае. Пласцінкі зыходныя па ножцы або прырослыя. Ножка з лускавінкамі, з кольцам ці без яго. Мякаць мяккая, бураватая, у некаторых горкая, мае слабы пах рэдзькі. Споры гладкія, пераважна ржава-жоўтыя.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца каля 30 відаў. Пашыраны ва ўмераных шыротах, некаторыя ў тропіках і субтропіках. На Беларусі каля 10 відаў, найбольш вядомыя лускаўніца вуглялюбная, або агнёўка вуглялюбная, лускаўніца звычайная, пускаўніца вогаенная, лускаўніца залацістая. Агульная народная назва іх — воўчы грыб.

Паўпаразіты, актыўна разбураюць драўніну, трапляюцца на ствалах мёртвых і жывых дрэў, ламаччы і інш. Пладовыя целы з'яўляюцца ў ліпені—верасні.

Спажыванне[правіць | правіць зыходнік]

Грыбы неядавітыя, ёсць ядомыя, але не спажываюцца.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.