Луцкі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уязная вежа замку Лубарта ў Луцку

Луцкі замак ці замак Любарта — адзін з двух часткова захаваных помнікаў архітэктуры і гісторыі нацыянальнага значэння Украіны эпохі ВКЛ. Знаходзіцца ў цэнтры горада Луцка. З'яўляцца аднім з найбуйных, найстарэйшых і найболей добра захаваных замкаў у Ўкраіне. Асноўны аб'ект гісторыка -культурнага запаведніка «Стары Луцк».

Будаўніцтва верхняга замка у Луцку пачалося ў 1350-ых і большай часткай было завершана ў 1430-ых, некаторыя элементы (напрыклад, вышыня веж) змяняліся на працягу наступных стагоддзяў.

Акольны замак пачалі будаваць з цэглы ў 1502. Некаторы час замак быў рэзідэнцыяй вялікага князя і пасля ўваходжання ў Каралеўства — месцазнаходжаннем каралеўскай улады, палітычным, адміністрацыйным, судовым, вайсковым і рэлігійным цэнтрам Валынскага ваяводства.

У 1429 у замку праходзіў з'езд еўрапейскіх манархаў(англ.) бел., на якім абмяркоўваліся палітычныя і эканамічныя пытанні Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, а таксама пытанне пра каранацыю Вітаўта. У 1431 замак вытрымаў аблогу палітычных апанентаў князя Свідрыгайлы. У 1595 замак узяты атрадамі С. Налівайкі.

На тэрыторыі замка знаходзіліся каферальныя цэрквы Св. Троіцы (каталіцкая) і Яна Багаслова (праваслаўная), у якіх праходзілі соймікі Валынскага ваяводства. Таксама ў замку знаходзіліся розныя суды, якія вырашалі пытанні мясцовага і ваяводскага значэння.

У 18 стагодзі замак страчвае сваі функцыі, а пасля уваходу Валыні ў склад Расійскай імперыі прыходзіць у поўны заняпад. У 1921 пачынаюцца працы па кансервацыі замку, а ў 1960-70 гг. праведзена рэстаўрацыя замку. У пачатку 21 стагодзя адноўлена частка сцяны акольнага горада.

У 2011 падчас акцыі «Сем цудаў Украіны» замак заняў першае месца.

Commons