Луцый Мусій Эміліян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луцый Мусій Эміліян
Lucius Mussius Aemilianus
Партрэт у форме манеты з Promptuarii Iconum Insigniorum — зборніка біяграфій, выдадзенага ў 1553 годзе.
Партрэт у форме манеты з Promptuarii Iconum Insigniorum — зборніка біяграфій, выдадзенага ў 1553 годзе.
Рымскі імператар (узурпатар)
261 ці 262 гг.
Папярэднік Галіен
Пераемнік Галіен

Нараджэнне 1 тысячагоддзе
Смерць 261 ці 262
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луцый Мусій Эміліян (лац.: Lucius Mussius Aemilianus; пам. 261 ці 262) — рымскі ўзурпатар.

Мусій Эміліян верагодна меў італійскія карані. Належаў да вершніцкага саслоўю. Ён быў афіцэрам Рымскай арміі пры Філіпе Арабе і Валяр'яне. У 247 годзе быў «пракуратарам абедзвюх гаваняў» (лац.: procurator portus utriusque Ostiae (247 г.)) у Осціі. Пазней ён стаў прэфектам правінцыі Егіпет, дзе адказваў за выкананне Валерыянавых законаў супраць хрысціян.

Ён падтрымаў паўстанне Макрыяна супраць Галіена (260261). Пасля паражэння Макрыяна, верагодна, сам абвясціў сябе імператарам. Галіен паслаў вайскавода Аўрэлія Феадота супраць Эміліяна. Пасля кароткай барацьбы Эміліян быў пераможаны (да 30 сакавіка 262), схоплены і, пазней, задушаны ў турме.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]