Луцый III, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Люцый III

Люцый III (лац.: Lucius PP. III, свецкае імя Убальда Алючыньёлі (італ.: Ubaldo Allucingoli); 1097, Лука25 лістапада 1185) — Папа Рымскі з 1 верасня 1181 года па 25 лістапада 1185 года.

Ураджэнец незалежнай рэспублікі Лукі, цыстрэрцыянец. Прызначаны кардыналам Папам Інакенціем II, уплывовым кардыналам у часы Папы Аляксандра III. Пасля абрання Папам жыў у Рыме з лістапада 1181 па сакавік 1182 года, аднак сваркі паміж мяшчанамі прымусілі яго правесці амаль увесь свой ​​пантыфікат у іншых гарадах, як то Велетры, Ананьі і Верона.

Меў спрэчкі з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыхам I Барбаросам аб правілах атрымання ў спадчыну зямель графства Тасканскага. У лістападзе 1184 года правёў сінод у Вероне, дзе былі асуджаны ерэтыкі ад катараў, патарэнаў, вальдэнсаў і арнальдыстаў, якіх падвергнулі анафеме, што дало пачатак дзейнасці інквізіцыі.

У 1185 годзе пачаў падрыхтоўку да Трэцяга крыжовага паходу ў адказ на заклікі Балдуіна IV Іерусалімскага.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]