Лучана Павароці

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Лучана Павароці

Луча́на Паваро́ці[1] (італ.: Luciano Pavarotti; 12 кастрычніка 1935 — 6 верасня 2007) — знакаміты італьянскі спявак (тэнар), адзін з самых вядомых спевакоў XX ст. як у оперы, так і ў іншых музычных жанрах.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Лучана Павароці нарадзіўся ў Італіі ў прыгарадзе Мадэны 12 кастрычніка 1935 года ў сям'і Адэлі Вентуры, якая працавала на тытунёвай фабрыцы, і Фернанда Павароці, пекара і спевака. Нягледзячы на тое, што Лучана добра адгукаўся пра сваё дзяцінства, сям'я жыла бедна. Падчас Другой сусветнай вайны (у 1943 годзе) сям'я пакінула горад. Калі Лучана было 9 гадоў, ён пачаў спяваць у невялікім царкоўным хоры, у якім спяваў яго бацька.

Грунтоўна вучыцца спяваць Лучана Павароці пачаў у 1954 годзе, калі яму было 19 год. Дэбютаваў у 29 красавіка 1961 года ў Муніцыпальным тэатры г. Рэджа-Эмілія. Неўзабаве Лучана ўжо выступаў у гэтай ролі ў оперным тэатры La Scala. У 1980-90-я г. набыў надзвычайную міжнародную вядомасць і папулярнасць, не толькі дзякуючы свайму высокаму майстэрству, але таксама і шырокаму распаўсюджанню кампакт-дыскаў, відэакасет, тэлезапісаў, удзелу ў праекце «Тры тэнары» (з П. Дамінга і Х. Карэрасам).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выдатны майстар бельканта. Дэбют Лучана ў оперы адбыўся ў 1961, калі ён сыграў ролю Рудольфа ў оперы «Багема» Джакама Пучыні. У 1968 дэбютаваў у «Метраполітэн-опера» ў Нью-Ёрку.

Валодаў чыстым, гнуткім, роўным, эмацыйна-выразным голасам. Праславіўся ў італьянскіх операх (асабліва ў партыях Рудольфа з «Багемы», Герцага Мантуанскага з «Рыгалета», Марыё з «Тоскі», Манрыко з «Трубадура» і інш.

Выпусціў некалькі аўтабіяграфічных кніг, напр., «Павароці: Мая гісторыя» (1981) і «Павароці: Мой свет» (1995). З'яўляўся ініцыятарам супольных канцэртаў «Павароці і сябры» (у іх прымалі ўдзел М. Керы, Дзукеро, С. Дзіён, Э. Рамазоці, А. Бачэлі і інш.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.463.