Луіджы Керубіні

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Луіджы Керубіні
фота
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

14 верасня 1760(1760-09-14)

Месца нараджэння

Фларэнцыя

Дата смерці

15 сакавіка 1842(1842-03-15) (81 год)

Месца смерці

Парыж

Краіна

Італія, Францыя

Прафесіі

кампазітар, дырыжор, педагог

Commons-logo.svg Луіджы Керубіні на Вікісховішчы

Марыя Луіджы Карла Зенобіо Сальваторэ КЕРУБІ́НІ (італ. Maria Luigi Carlo Zenobio Salvatore Cherubini; 14 верасня 1760, Фларэнцыя, Італія15 сакавіка 1842, Парыж, Францыя) — італьянскі і французскі кампазітар, педагог і музычны тэарэтык, галоўны прадстаўнік жанру опера выратавання. Член Інстытута Францыі (1815).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Музыцы вучыўся ў бацькі Барталамео Керубіні, пазней у Дж. Сорці і інш. У 1784—86 працаваў у Лондане, з 1788 у Парыжы. 3 1795 у Парыжскай кансерваторыі (з 1816 прафесар, у 1822—41 дырэктар).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У час французскай рэвалюцыі канца XVIII ст. пісаў маршы, гімны, песні, харавыя творы («Гімн Пантэону», 1794; «Жалобны гімн на смерць генерала Гоша», 1797). На аснове сінтэзу традыцый французскай камічнай оперы і прынцыпаў музычнай драматургіі К. В. Глюка стварыў узоры новага жанру — «оперы выратавання». Яго уверцюры з кантрастным тэматызмам і элементамі сімфанічнага развіцця сталі правобразам уверцюр Л. ван Бетховена. Сярод твораў: оперы «Квінт Фабій» (паст. 1779), «Ладаіска» (1791), «Эліза» (1794), «Медэя» (1797), «Два дні» (1800), «Алі-Баба, або Сорак разбойнікаў» (1833); месы; 2 рэквіемы, крэда, літаніі, матэты; творы для аркестра; 6 квартэтаў (1814—37), струнны квінтэт (1837); п'есы для аргана, фартэпіяна і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Керубіні // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons