Луіджы Пірандэла
| Луіджы | |
| Luigi Pirandello | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | |
| Прэміі: | |
Луіджы ПІРАНДЭЛА (іт. Luigi Pirandello; 28.6.1867, г. Агрыджэнта, Італія — 10.12.1936) — італьянскі пісьменнік, драматург.
Вучыўся ў Рымскім і Бонскім (Германія) універсітэтах. У 1898 прафесар педагагічнага каледжа ў Рыме.
Дэбютаваў як паэт у 1889 (зборнік «Радасны боль»). Раннія творы напісаны ў традыцыях верызму (зборнікі навел «Каханне без кахання», 1894; «Навелы на год», т. 1-5, 1901-19). У раманах «Адвержаная» (1901), «Нябожчык Матыя Паскаль» (1904) і інш., філасофска-псіхалагічных трагікамедыях «Шэсць персанажаў у пошуках аўтара» (паст. 1921), «Генрых IV» (паст. 1922), «Кожны па-свойму» (паст. 1924), «Сёння мы імправізуем» (паст. 1930) і інш. паказаны вобразы «негераічных» герояў, ілюзорнасць чалавечых ідэалаў, адзінота, няўстойлівасць і недасканаласць грамадскіх адносін, гульня выпадку ў лёсах людзей.
Луіджы Пірандэла адыграў значную ролю ў перабуцове італьянскага і еўрапейскага тэатра XX ст. Яму прысуджана Нобелеўская прэмія па літаратуры 1934.
| Гэта пачатак артыкула пра пісьменнікаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіту
- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1867 годзе
- Нарадзіліся ў Агрыджэнта
- Памерлі 10 снежня
- Памерлі ў 1936 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Нарадзіліся на Сіцыліі
- Італьянскамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Італіі
- Драматургі Італіі
- Італьянскамоўныя паэты
- Паэты Італіі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта