Луіза Марыя Арлеанская
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Луіза Марыя Арлеанская Louise Marie d'Orléans |
|||
| Партрэт пэндзля Нікеза дэ Кейзера | |||
|
|||
|---|---|---|---|
| 1832 — 1850 | |||
| Папярэднік: | няма | ||
| Пераемнік: | Марыя Генрыэта Габсбург-Латарынгская | ||
| Нараджэнне: | 3 красавіка 1812 Палерма, Сіцылія |
||
| Смерць: | 11 кастрычніка 1850 (38 гадоў) Астэндэ, Бельгія |
||
| Дынастыя: | Арлеанскі дом, Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя | ||
| Бацька: | Луі-Філіп I | ||
| Маці: | Марыя-Амалія Неапалітанская | ||
| Муж: | Леапольд I Бельгійскі | ||
| Дзеці: | Луі-Філіп, Леапольд, Філіп, Шарлота | ||
Луіза Марыя Арлеанская (поўнае імя фр. Louise Marie Thérèse Charlotte Isabelle d'Orléans; 3 красавіка 1812, Палерма, Сіцылія - 11 кастрычніка 1850, Остэндэ, Бельгія) — французская прынцэса, пасля замужжа каралева-кансорт Бельгіі.
Старэйшая дачка і другое дзіця караля Францыі Луі-Філіпа I і яго жонкі Марыі-Амаліі Неапалітанскай. Па бацьку яна прыходзілася унучкай Філіпу Эгалітэ, а па маці - каралю Абедзвюх Сіцылій Фердынанду I.
У дзяцінстве атрымала буржуазную адукацыю дзякуючы намаганням маці і цёткі, Адэлаіды Арлеанскай, з якой была вельмі блізкая. Абат Гіён выкладаў ёй рэлігію, Жуль Мішле - гісторыю, а П'ер-Жазеф Рэдутэ - жывапіс.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луіза Марыя Арлеанская- Частка ПЕРШАЯ. ЯКІЯ ВАЛАДАРАЦЬ ДЫНАСТЫІ. БЕЛЬГІЯ. ДЫНАСТЫЯ САКСЕН-КОБУРГ-ГОТА