Луіс Альфонса, герцаг Анжуйскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Людовік XX
фр.: Louis XX
Louis de Bourbon.jpg
сцяг
тытулярны кароль Францыі і Навары
з 30 студзеня 1989
Папярэднік: Альфонс II
сцяг
герцаг Анжуйскі
з 30 студзеня 1989
Папярэднік: Альфонса, герцаг Анжуйскі і Кадыскі
сцяг
герцаг Турэньскі
19 верасня 1981 — 27 верасня 1984
Папярэднік: тытул не выкарыстоўваўся
Пераемнік: тытул не выкарыстоўваецца
сцяг
герцаг Бурбонскі
з 27 верасня 1984
Папярэднік: Франсіска, герцаг Бурбонскі
Пераемнік: -
 
Нараджэнне: 25 красавіка 1974({{padleft:1974|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:25|2|0}}) (40 гадоў)
Мадрыд, Іспанія
Дынастыя: Бурбоны
Бацька: Альфонс II
Маці: Марыя дэль Кармэн Мартынес-Бардзью і Франка
Жонка: Марыя Маргарыта Варгас Сантаэла
Дзеці: прынцэса Эўхенія дэ Бурбон

прынц Луіс, герцаг Бургундскі прынц Альфонса, герцаг Берыйскі

Прынц Луі́с Альфо́нса дэ Бурбо́н, ге́рцаг Анжу́йскі (фр.: Louis Alphonse Gonzalve Victor Emmanuel Marc de Bourbon; ісп.: Luis Alfonso Gonzalo Víctor Manuel Marco de Borbón y Martínez-Bordiú; род. 25 красавіка 1974, Мадрыд) — прэтэндэнт на французскі трон, прызнаецца главой Французскага Каралеўскага Дому легітымістамі, якія лічаць адрачэнне Філіпа V Іспанскага несапраўдным. Як кароль дэ-юрэ, ён носіць троннае імя Людовік XX.

Луіс Альфонса з'яўляецца праўнукам караля Іспаніі Альфонса XIII і стрыечным пляменнікам караля Хуана Карласа I, таксама праўнукам Франсіска Франка.

Гістарычная даведка[правіць | правіць зыходнік]

Яго прыхільнікі завуць сябе легітымістамі (фран. légitimistes) і з'яўляюцца адной з трох партый, што прэтэндуюць на трон Францыі. Першапачаткова, тэрмін адносіўся да тых, хто падтрымаў караля Францыі Карла X, якога 9 жніўня 1830 змяніў на троне яго далёкі сваяк Луі-Філіп. Карл X і яго старэйшы сын, дафін Луі-Антуан, герцаг Ангулемскі, адракліся ад прастола, але прыхільнікі Карла захавалі яму вернасць і працягвалі лічыць «легітымным» каралём. Луі-Філіп быў герцагам Арлеанскім, таму яго прыхільнікі сталі звацца арлеаністамі. Пасля адрачэння Карла X некаторыя легітымісты перанеслі сваю лаяльнасць на яго ўнука Генрыха, графа Шамбора. Калі Луі-Антуан памёр 3 чэрвеня 1844, астатнія яго прыхільнікі прызналі графа Шамбора законным спадчыннікам.

Калі граф Шамбор памёр 24 жніўня 1883, некаторыя легітымісты прызналі ўнука Луі-Філіпа, графа Парыжскага Філіпа, у якасці законнага спадчынніка. Іншыя падтрымалі членаў іспанскай каралеўскай сям'і, якія былі нашчадкамі караля Філіпа V Іспанскага, дзядзькі Людовіка XV Французскага. Кароль Філіп (і Людовік XIV, яго дзед) адмовіўся ад сваіх прэтэнзій на французскі трон у рамках Утрэхцкага дагавора, які прызнаў яго каралём Іспаніі. Легітымісты лічылі гэта несапраўдным, паколькі, у адпаведнасці з асноўнымі законамі французскай манархіі, ні кароль, ні яго спадчыннікі не маглі адмовіцца ад сваіх правоў на прастол, якімі яны валодалі, але не распараджаліся. Луіс Альфонса з'яўляецца цяперашнім прэтэндэнтам, паводле меркавання гэтай групы.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Thierry Ardisson. Louis XX. Contre-enquête sur la monarchie., Olivier Orban, 1986, ISBN 2-85565-334-7
  • Apezarena, José. Luis Alfonso de Borbón: Un príncipe a la espera. Forthcoming.
  • Cassani Pironti, Fabio. Bref crayon généalogique de S.A.R. la Princesse Marie-Marguerite, Duchesse d'Anjou, née Vargas Santaella, Le Lien Légitimiste, n. 16, 2007.
  • Opfell, Olga S. 'H.R.H. Louis-Alphonse, Prince of Bourbon, Duke of Anjou: Royal House of France (House of Bourbon, Royalty Who Wait: The 21 Heads of Formerly Regnant Houses of Europe. Jefferson: McFarland & Company, Inc., Publishers, 2001. 11-32.
Папярэднік:
Альфонс II
Тытулярны кароль Францыі
1989—...
Пераемнік:
Людовік, дафін