Луіс Барт Маер
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Луіс Барт Маер, сапр. Лазар Маер (4 ліпеня 1882 Мінск - 29 кастрычніка 1957 Лос-Анджэлес) – амерыканскі прадпрымальнік, прадзюсар, адзін з заснавальнікаў і да 1951 г. віцэ-прэзідэнт галівудскай кінастудыі Metro-Goldwyn-Mayer. Уладальнік адной з найлепшых стайняў ЗША.
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і. У малым узросце разам з бацькамі эміграваў у Канаду. Тут закончыў пачатковую школу, далей працаваў, як і бацька прыбіральнікам. У 1907 г. купіў кінатэатр, а ўжо ў 1915 г. з'яўляўся ўладальнікам сеткі кінатэатраў Louis B. Mayer Pictures.
У 1924 г. разам з Голдвінам і Лоўвенам заснаваў Metro-Goldwyn-Mayer, а ў 1927 г. належыў да заснавальнікаў амерыканскай кінапрэміі Кінапрэмія Оскар. У 30-х і 40-х гадах быў адным з самых багатых людзей Амерыкі.

