Луіс Ваэс дэ Торэс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Луіс Ваэс дэ Торэс
Luis Váez de Torres
Дата нараджэння: 1560({{padleft:1560|4|0}})
Дата смерці: 1614({{padleft:1614|4|0}})
Род дзейнасці: мараплавец
Караблі дэ Торэса каля Аўстраліі

Луіс Ваэс дэ Торэс (ісп.: Luis Váez de Torres; 1560-1614?) — іспанскі мараплавец.

Аб раннім жыцці даследчыка, як і аб месцы яго нараджэнні, нічога невядома. Першая згадка ў гістарычных дакументах адносіцца да 1605, калі Торэс ў якасці камандзіра аднаго з трох караблёў экспедыцыі Педра Фернандэса дэ Кіраса, а менавіта «Сан-Педра», адправіўся на пошукі «Паўднёвай зямлі» (Аўстраліі). Караблі выплылі з перуанскага горада Кальяа ў снежні 1605, і ў маі 1606 яны дасягнулі астравоў, якія Кірас назваў «Austrialia de Espiritu Santo» (цяпер Новыя Гебрыды). Падчас плавання караблі Кіраса і Торэса разышліся. Пасля беспаспяховых спроб Луіса знайсці абломкі карабля Кіраса, мараплавец разам з камандзірам трэцяга карабля экспедыцыі Дыега дэ Прада-і-Тавар вырашыў працягнуць марское плаванне. Падчас яго былі адкрыты паўднёвае ўзбярэжжа вострава Новая Гвінея, а таксама праліў, які аддзяляе гэты востраў ад Аўстраліі. 27 кастрычніка 1606 г. Торэс дасягнуў заходняй аканечнасці Новай Гвінеі, а 22 мая прыбыў у Манілу, дзе, верагодна, правёў рэшту свайго жыцця.

У гонар гэтага іспанскага мараплаўца названы некаторыя геаграфічныя аб'екты: праліў Торэса (праліў паміж Аўстраліяй і Новай Гвінеяй, які названы ў гонар мараплаўца ў 1769 годзе), астравы Торэсава праліва (група астравоў у гэтым праліве), астравы Торэс (група астравоў у паўночнай частцы архіпелага Новыя Гебрыды).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]