Луіс Феліпэ Скалары
Луіс Феліпе Сколары (парт.: Lui'z Felipe Scolari; 9 лістапада 1948) — бразільскі футбольны трэнер.
Змест |
Асабістае жыццё [правіць]
Сколары паходзіць з італьянскай сям'і, якая імігрыравала ў Бразілію. Яго бацька, які нарадзіўся ў Венецыі, у 1940-х гадах лічыўся адным з лепшых абаронцаў у штаце Рыў-Грандзі-ду-Сул. Скалары ўспадкаваў ад яго італьянскае грамадзянства.
Трэнерская кар'ера [правіць]
Клубныя каманды і Кувейт [правіць]
Скалары пачаў трэнерскую кар'еру ў 1980-х у правінцыйным клубе «Сентро Спортыво Алагоано». За ім рушылі ўслед некалькі клубаў у Бразіліі і саудаўскі клуб «Аль-Шабаб», які стаў першым замежным клубам Скалары. У 1987 годзе Скалары трэніраваў адзін з найбольш вядомых бразільскіх клубаў — «Грэміё». Аднак і там ён затрымаўся ненадоўга і неўзабаве перайшоў у футбольны клуб «Гоіяс». Пасля гэтага Скалары на два гады з'ехаў у Кувейт, дзе трэніраваў клуб «Аль-Кадысія» і Зборную Кувейта па футболе. Па вяртанні ў Бразілію ў 1991 годзе Скалары стаў настаўнікам клуба «Крысіўма» і выйграў разам з ім Кубак Бразіліі па футболе і свой першы буйны тытул. У тым жа годзе ён ізноў пакінуў Бразілію і з'ехаў у Саудаўскую Аравію ў клуб «Аль-Ахлі» Джэда. Яму рушыла ўслед гадавое знаходжанне з старым клубе Скалары «Аль-Кадысія».
У 1993 годзе Скалары вярнуўся ў Бразілію і зноў узначаліў «Греміё». З гэтым клубам ён у 1994 годзе выйграў Кубак Бразіліі, у 1995 годзе — Кубак Лібертадорэс, а ў 1996 годзе — першынства Бразіліі. Пасля гэтага "вандроўца" Скалары з'ехаў у Японію ў клуб «Жубіло Івата», але неўзабаве ізноў вярнуўся ў Бразілію. На чале «Палмейрас» ён у 1998годзе зноў выйграў Кубак Бразіліі, а таксама заваяваў Кубак Меркасур і Кубак Лібертадорэс. У 2000 годзе Скалары перайшоў у «Крузейра».
Трэнер зборнай Бразіліі па футболе [правіць]
Пад кіраўніцтвам Эмерсана Леау бразільцы не апраўдвалі чаканняў балельшчыкаў і ў Кубку Канфедэрацый 2001 занялі толькі чацвёртае месца. У чэрвені 2001 гады трэнерам Бразіліі стаў Скалары. Хоць у першы час негатыўныя вынікі працягваліся, яму ўдалося паспяхова мінуць адборачны тур да Чэмпіянат свету па футболе 2002, на якім Бразілія ў пяты раз стала чэмпіёнам свету, выйграўшы ў фінале ў Зборную Германіі па футболе. Пасля гэтага поспеху ён быў абраны трэнерам года ФІФА 2002. Тым не менш, Бразільская футбольная канфедэрацыя (CBF) і балельшчыкі былі незадаволеныя яго працай і праз некаторы час ён быў змушаны сысці ў адстаўку.
Трэнер зборнай Партугаліі па футболе [правіць]
З 2003 года Скалары з'яўляецца трэнерам зборнай Партугаліі. На Чэмпіянат Еўропы па футболе 2004 ён вывеў каманду ў фінал, саступіўшы ў ім Зборная Грэцыі 0:1. Разам з немцам Ота Рэхагелем ён быў першым замежным трэнерам, якія дасягнулі фіналу гэтага першынства. У красавіку 2006года брытанская прэса абмяркоўвала яго кандыдатуру на месца трэнера зборнай Англіі Свена-Ёрана Эрыксана, аднак Скалары адмовіўся. Замест гэтага ён падоўжыў дамову з партугальскай футбольнай федэрацыяй да Чэмпіяната Еўропы па футболе 2008. На Чэмпіянаце свету па футболе 2006 яго выхаванцы прайгралі ў паўфінале зборнай Францыі, пасля чаго Скалары выказаў меркаванне, што суддзя падыгрываў французам. Па выніках чэмпіянату зборная Партугаліі заняла чацвёртае месца.
12 верасня 2007 года ў матчы адборачнага тура на ЧЕ 2008 супраць зборнай Сербіі па футболе паміж Скалары і сербскім гульцом Івіцай Драгуцінавічам дайшло да рукапрыкладства. У прыватнасці, Скалары спрабаваў стукнуць Драгуцінавіча кулаком у твар. Пазней ён сцвярджаў, што дакрануўся толькі да валасоў серба, але відэааналіз паказаў, што ўдар Скалары не трапіў у цэль толькі з-за таго, што Драгуцінавіч паспеў увярцуцца. Таму Скалары быў дыскваліфікаваны УЕФА на чатыры гульні.
Чэлсі [правіць]
11 чэрвеня 2008 года, падчас групавога турніру чэмпіянату Еўропы, было афіцыйна абвешчана аб тым, што па канчатку турніру, а менавіта з 1 ліпеня 2008 года Скалары зойме пост галоўнага трэнера англійскага футбольнага клуба «Чэлсі».[1]
Трэнерскія дасягненні [правіць]
- Клубы
- Чэмпіён штата Алагоас: 1982 («ССА»)
- Чэмпіён штата Рыў-Грандзі-дк-Сіу (3): 1987, 1995, 1996 («Грэміё»)
- Чэмпіён Бразіліі: 1996 («Грэміё»)
- Уладальнік Кубка Бразіліі (3): 1991 («Крысіўма»), 1994 («Грэміё»), 1998 («Палмейрас»),
- Уладальнік Кубка Лібертадорэс (2): 1995 («Грэміё»), 1999 («Палмейрас»)
- Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі]]: 1996 («Грэміё»)
- Уладальнік Кубка Меркасур: 1998 («Палмейрас»)
- Зборныя
- Чэмпіянат свету па футболе: 2002 (Зборная Бразіліі па футболе)
- Фіналіст Чэмпіянату Еўропы па футболе: 2004 (Зборная Партугаліі па футболе)
- Асабістыя
- Трэнер года ў Паўднёвай Амерыцы (2): 1999, 2002
- Трэнер года ФІФА: 2002
