Луі Маль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Луі Маль
Louis Malle
Дата нараджэння:

30 кастрычніка 1932({{padleft:1932|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:30|2|0}})

Месца нараджэння:

Thumeries, Францыя

Дата смерці:

23 лістапада 1995({{padleft:1995|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:23|2|0}}) (63 гады)

Месца смерці:

Лос-Анджэлес, ЗША

Грамадзянства:

Сцяг Францыі Францыя

Прафесія:

кінарэжысёр, сцэнарыст, кінааператар, кінапрадзюсар

Кар'ера:

1956—1994

IMDb:

ID 0001501

Луі Маль (фр.: Louis Malle, 30 кастрычніка 1932, Францыя - 23 лістапада 1995, Лос-Анджэлес, ЗША) — французскі кінарэжысёр, аператар, прадзюсар, сцэнарыст. Часта згадваецца ў сувязі з кінематаграфічным рухам «Французская новая хваля», аднак яго прыналежнасць да «новай хвалі» спрэчная.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Францыі ў мястэчку Thumeries (дэпартамент Нор) у заможнай сям'і, пяты з сямі дзяцей. Вывучаў спачатку паліталогію, затым кінематаграфію. Як кінематаграфіст практыкаваўся ў Жак-Іва Кусто - прыняў удзел у двухгадовай экспедыцыі Кусто на караблі «Каліпса», дзе набыў практычныя кінематаграфічныя навыкі. Вынікам стаў фільм «У свеце бязмоўя» (1956), зняты сумесна з Кусто. Фільм атрымаў высокія ўзнагароды - «Оскара» і «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю. Луі Малю было ўсяго 24 гады. У тым жа 1956 годзе, Маль працаваў асістэнтам ў Рабера Брэсона.

Першым самастойным фільмам Маля як рэжысёра быў «Ліфт на эшафот» (1958). Наступны фільм - «Палюбоўнікі» (1958), з Жаннай Маро у галоўнай ролі - справакаваў хвалю спрэчак з-за сэксуальнага кантэксту і табуяваных тэм. Некаторыя наступныя фільмы Маля таксама закранаюць тэмы-табу: у фільме «Блукаючы агеньчык» (1963) галоўны герой схільны да суіцыду, у фільме «Загана сэрца» (1971) здараецца інцэст паміж маці і сынам, а фільм «Лакомб Люсьен» апавядае аб супрацоўніцтве французаў з фашысцкай Германіяй падчас Другой сусветнай вайны.

У 1970-х Маль жыў і працаваў паралельна ў Францыі і ЗША (у Галівудзе). Апошні фільм рэжысёра - «Ваня на 42-й вуліцы» (1994) - заснаваны на п'есе Чэхава «Дзядзя Ваня». Сярод акцёраў і асістэнтаў, з якімі працаваў Луі Маль: Брыжыт Бардо, Жанна Маро, Сьюзан Сарандон, Фолькер Шлёндорф, Марчэла Мастраяні. Луі Маль памёр ад лімфомы у сваім доме ў Лос-Анжэлесе ва ўзросце 63 гадоў.

З 1980 года і да сваёй смерці Луі Маль знаходзіўся ў шлюбе з амерыканскай актрысай Кэндзіс Берген.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Фільмы Луі Маля