Луі Пастэр
| Луі Пастэр | |
| фр.: Louis Pasteur | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
28 верасня 1895 (72 года) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Узнагароды і прэміі |
|
Луі́ ПАСТЭ́Р (фр.: Louis Pasteur, 27 снежня 1822 — 28 верасня 1895) — французскі хімік і мікрабіёлаг. У яго гонар быў названы працэс пастэрызацыі.
Біяграфія[правіць]
Нарадзіўся ў горадзе Доле, ва ўсходняй Францыі. Яго бацька, Жан Пастэр, быў гарбаром і ветэранам напалеонаўскіх войнаў. Луі вучыўся ў каледжы ў Безансоне, а потым скончыў Парыжскі ўніверсітэт. У 1846 годзе Пастэр атрымаў ступень доктара хіміі. Быў прафесарам наступных універсітэтаў:
У сферы мікрабіялогіі Пастэр займаўся пераважна даследаваннямі ферментацыі і закісання. Першую навуковую працу ён выканаў у 1848 годзе. Вывучаючы фізічныя ўласцівасці віннай кіслаты, ён выявіў, што кіслата, атрыманая пад час закісання, валодае аптычнай актыўнасцю, у той час, як сінтэзіраваная вінаградная кіслата гэтай уласцівасцю не валодае. Вывучаючы крышталі пад мікраскопам, Пастэр выявіў два іх тыпы, адзін тып паварочваў плоскасць палярызацыі па гадзіннікавай стрэлцы, а другі – супраць. Навуковец прыйшоў да высновы, што крышталі складаюцца з малекулаў рознай будовы.
Пасля гэтай працы, Пастэр быў назначаны прафесарам хіміі Страсбургскага ўніверсітэта. Пазней Пастэр вывучаў хваробатворчыя бактэрыі, дзякуючы чаму, удасканаліў тэорыю хімічнай эвалюцыі.
У 1888 годзе, у Парыжы быў адкрыты ўніверсітэт мікрабіялогіі (які потым быў названы ў яго гонар), Пастэр стаў яго першым кіраўніком.
Луі Пастэр памёр у 1895 годзе у мястэчку Сент-Клод недалёка ад Парыжу.
Зноскі
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луі Пастэр
- Сайт Інстытута Пастэра (англ.) (фр.)
- Профіль Луі Пастэра на афіцыйным сайце РАН
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 27 снежня
- Нарадзіліся ў 1822 годзе
- Памерлі 28 верасня
- Памерлі ў 1895 годзе
- Постаці французскай мікрабіялогіі
- Постаці французскай хіміі
- Члены Французскай акадэміі
- Члены Французскай акадэміі навук
- Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Постаці хіміі XIX стагоддзя
- Постаці біялогіі XIX стагоддзя
- Узнагароджаныя медалем Коплі
- Узнагароджаныя медалем Левенгука
- Постаці французскай біялогіі