Луі Пуансо

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Луі Пуансо
Louis Poinsot
Pointsot2.jpg
Дата нараджэння:

3 студзеня 1777(1777-01-03)

Месца нараджэння:

Парыж

Дата смерці:

5 снежня 1859(1859-12-05) (82 гады)

Месца смерці:

Парыж

Краіна:

Сцяг Францыі Францыя

Навуковая сфера:

матэматыка

Месца працы:

Політэхнічная школа ў Парыжы

Альма-матэр:

Політэхнічная школа ў Парыжы

Луі Пуансо (фр.: Louis Poinsot, 3 студзеня 17775 снежня 1859) — французскі матэматык і механік, акадэмік Парыжскай Акадэміі навук (1813); Пэр Францыі (1846), сенатар (1852). Вядомы сваімі працамі ў галіне геаметрыі і механікі. Менавіта Пуансо упершыню ўвёў паняцце эліпсоіда кручэння.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1797 годзе Пуансо скончыў ліцэй Людовіка Вялікага і Політэхнічную школу ў Парыжы, неўзабаве заняў пасаду прафесара матэматыкі ў Ліцэі Банапарта. Праз некаторы час вярнуўся ў політэхнічную школу — займаў тут пасаду экзаменатара, а ў 1809 годзе быў прызначаны на пасаду прафесара аналізу і механікі гэтай навучальнай установы. У перыяд Ліпеньскай манархіі працаваў у Міністэрстве народнай адукацыі.

Самыя першыя навуковыя працы Пуансо прысвечаны тэорыі правільных зорчатых шматграннікаў.

У 1803 годзе Пуансо апублікаваў працу «Элементы статыкі», у якой ім былі ўжытыя геаметрычныя метады даследавання да вучэння аб раўнавазе цвёрдых цел і іх сістэм; гэтая кніга шмат разоў перавыдавалася, прычым аўтар неаднаразова дапаўняў яе сваімі новымі артыкуламі. Доўгі час праца лічылася ўзорным кіраўніцтвам для першапачатковага выкладання механікі.

У 1834 годзе Пуансо пабудаваў тэорыю кручэння цвёрдага цела вакол нерухомай кропкі.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Éléments de statique, Paris, 1803.
  • Mémoire sur la composition des moments et des aires dans la Mécanique, 1804.
  • Mémoire sur la théorie générale de l'équilibre et du mouvement des systèmes, 1806.
  • Sur les polygones et les polyèdres, 1809.
  • Mémoire sur les polygones et les polyédres réguliers, 1810.
  • Mém. sur l'application de l'algèbre à la thé orie des nombres, 1810.
  • Théorie et détermination de l'équateur du système solaire, 1828.
  • Theórie nouvelle de la rotations des corps, 1834.
  • Sur une certaine d émonstration du principe des vitesses virtuelles, 1838.
  • Mémoire sur les cônes circulaires roulantes, 1853.
  • Questions dynamiques. Sur la percussion des corps, 1857, 1859.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 114. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.