Лыжнае дваябор'е

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Лыжнае дваябор'е

Лы́жнае дваябор'е — алімпійскі від спорту, які спалучае ў сваёй праграме скачкі на лыжах з трампліна і лыжныя гонкі. Іншая назва — паўночная камбінацыя. Першапачаткова найбольш развітым гэты від спорту быў у Нарвегіі: на першых 4 зімовых Алімпіядах (1924, 1928, 1932 і 1936) увесь подыюм займалі нарвежцы, а з 12 даваенных чэмпіянатаў свету нарвежцы выйгралі восем. Па стане на канец Алімпійскіх гульняў 2010 года ў Ванкуверы, нарвежцы выйгралі 11 залатых алімпійскіх медалёў у лыжным дваябор'і, на другім месцы фіны з 4 залатымі медалямі.

У апошнія гады традыцыйная праграма лыжнага дваябор'я зведала істотныя змены. На дадзены момант праводзяцца дзве індывідуальныя дысцыпліны: скачок са звычайнага ці вялікага трампліна (адна спроба) і лыжная гонка на 10 км. вольным стылем. Для кожнай з гэтых дысцыплін дзейнічаюць агульныя правілы з малаважнымі дадаткамі.

Стартавая пазіцыя ўдзельнікаў спаборніцтваў на лыжнай трасе вызначаецца месцам, занятым у скачках з трампліна. Першым сыходзіць на дыстанцыю пераможца, астатнім за кожнае ачко адставання на трампліне налічаецца вызначаная колькасць секунд (сістэма Гундэрсена).

Камандны від — эстафета 4×5 км: кожны з 4 удзельнікаў каманды здзяйсняе па адным скачку, а затым каманды сыходзяць са старту лыжнай эстафеты з улікам агульнага выніку каманды ў скачках.

Раней і індывідуальныя віды, і эстафеты праводзіліся ў іншых фарматах: з трампліна ўдзельнікі здзяйснялі па 2 скачкі, а затым беглі 15 км. (быў таксама спрынт на 7,5 км. пасля аднаго скачку). У эстафеце спартсмены таксама здзяйснялі па 2 скачкі, а яшчэ раней эстафета праводзілася ў фармаце 3×10 км.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons