Лысуха

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лысуха
2006-06-05 blaesshuhn.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fulica atra Linnaeus, 1758

Падвіды
  • Fulica atra atra Linnaeus, 1758
  • Fulica atra lugubris S. Müller, 1847
  • Fulica atra novaeguinea Rand, 1940
  • Fulica atra australis Gould, 1845
Арэал
выява

  Месцы гняздоўяў

  Круглы год

  Месцы зімовак

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   1049300
NCBI   9121
EOL   1049300

Лысуха[1] (Fulica atra) — птушка сямейства пастушковых, шырока распаўсюджаная на абшарах Еўразіі, Паўночнай Афрыкі і Аўстраліі. Добра пазнавальная па белай дзюбе і белай скураной пляме на ілбе. Большую частку часу праводзіць на вадзе, чым заўважна вылучаецца ў параўнанні з іншымі пастушковымі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Птушка велічынёй з сярэднюю качку — даўжыня 36—38 см, размах крылаў 19,5—23,5 см, вага 500—1000 г.[2] Целасклад мажны; тулава крыху пляскатае з бакоў. Апярэнне галавы, шыі і верхняй часткі тулава цёмна-шэрае ці чорнае, матавае, з шэраватым адлівам на спіне. Грудзі і бруха святлейшыя — дымчаста-шэрыя. На ілбе добра заўважная скураная пляма. Дзюба таксама белага колеру, невялікая, вострая, пляскатая з бакоў. Абалонка вачэй ярка-чырвоная. Хвост кароткі, складаецца зь мяккака пер'я. Ногі жаўтаватыя або аранжавыя, з кароткай шэрай плюснай і доўгімі шэрымі пальцамі. Плавальныя балонкі адсутнічаюць, аднак з бакоў ёсць фястончатыя лопасці, дзякуючы якім птушкі ўпэўнена адчуваюць сябе на вадзе. Палавы дымарфізм выяўляецца слаба — самцы выглядаюць крыху буйнейшымі і цямнейшымі, з большай плямай на ілбе. Маладыя птушкі ў цэлым бураватыя, з шэрым брухам і светла-шэрым горлам[3].

Голас[правіць | правіць зыходнік]

Дыяпазон гукаў адносна шырокі і заўважна адрозніваецца ў самцоў і самак. Тым не меней, у адрозненне ад шматлікіх іншых відаў лысухі не выкарыстоўваюць гукавыя сігналы пры заляцаннях або пазначэнні гнездавой тэрыторыі[4]. Саміца крычыць гучна і звонка — падобна да «цьек-цьек». Крык самца, як правіла, больш ціхі і глухі, з пераважаннем шыпячых гукаў.

Зноскі

  1. Напісанне Лысуха ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.386
  2. Лысуха ( Fulica atra ).
  3. Р. Л. Бёме, Н. П. Грачев, Ю. А. Исаков «Птицы СССР. Курообразные, Журавлеобразные» Изд. «Наука» Ленинград 1987 онлайн [1]
  4. John A. Horsfall. «The „dawn chorus“ and incubation in the coot (Fulica atra L.)» Behavioral Ecology and Sociobiology Vol. 15, Num. 1 1984