Лысы — валасаты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лысы — валасаты — палітычны жарт, які грунтуецца на назіраннях аблічча кіраўнікоў Расіі і СССР са снежня 1825 года, калі імператарскі сталец заняў лысы Мікалай I.

Асноўны змест[правіць | правіць зыходнік]

Жарт — ланцужок разваг, які выдаецца за выяўленне асноватворнага паліталагічнага прынцыпу расійскай гісторыі, быццам, ёсць заканамернасць, паводле якой кіраўнікі краіны змяняюць адзін аднаго, строга з чаргаваннем лысых (або ў яўным працэсе лысення) і нялысых («валасатых») мужчын. Чаргаванне прасочваецца з расійскага імператара Мікалая I і, каля абстрагавацца ад умоўнасцяў падліку, адпавядае рэчаіснасці.

Самая яркая асаблівасць гэтага «паліталагічнага прынцыпу» — прызнанне фундаментальнай прыкметай чыста фармальнага, вонкавага адрознення дзяржаўных дзеячаў. Уплыў гэтай прыкметы на палітычныя працэсы ў краіне ніяк не даведзены, але чаргаванне «лысы-валасаты» фактычна адбываецца, што не можа залежыць ад аўтараў жарту. Такім чынам, шэраг выпадковасцяў аказваецца быццам заканамернасцю, што ёсць унікальным гістарычным парадоксам.

Лысы кіраўнік Партрэт Валасаты кіраўнік Партрэт
Мікалай I
(18251855)
Аляксандр II
(18551881)
Аляксандр III
(18811894)
Мікалай II
(18941917)
Георгій Львоў
(1917)
Аляксандр Фёдаравіч Керанскі
(1917)
Уладзімір Ільіч Ленін
(19171924)
Іосіф Вісарыёнавіч Сталін
(19241953)
Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў
(19531964)
Леанід Ілліч Брэжнеў
(19641982)
Юрый Уладзіміравіч Андропаў
(19821984)
Канстанцін Усцінавіч Чарненка
(19841985)
Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў
(19851991)
Барыс Мікалаевіч Ельцын
(19911999)
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
(20002008)
Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
(20082012)
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
2012)