Лышчыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лышчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Новыя Лышчыцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 4 328 чалавек
Лышчыцкі сельсавет на карце
Часавы пояс +2
Тэлефонны код 162

Лы́шчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Новыя Лышчыцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Лышчыцы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сычэўскага сельсавета[1]. 4 студзеня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Астрамечаўскага сельсавета[2]. 7 лютага 1972 года скасаваны хутар Вялічкава (зліўся з вёскай Астрамечава)[3], 4 верасня 1972 года — вёскі Баяры (злілася з вёскай Цюпрыкі) і Сычыкі (злілася з вёскай Вельямовічы)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лышчыцкага сельсавета было 16 населеных пунктаў[5]. 18 кастрычніка 1982 года да сельсавета далучана частка скасаванага Малазводскага сельсавета Камянецкага раёна (7 населеных пунктаў: Агароднікі, Люта, Малыя Зводы, Марозавічы, Пагубяцічы, Сегянеўшчына і Яцкавічы)[6]. 20 сакавіка 1986 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Астрамечава, 3 снежня 2002 года — у вёску Новыя Лышчыцы.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Лышчыцкі сельсавет уключае 17 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс
Агароднікі вёска 19 225043
Астрамечава вёска 1886 225034
Вялікія Шчытнікі вёска 66 225035
Кашылава вёска 106 225034
Кустын вёска 132 225035
Лышчыцы вёска 98 225035
Люта вёска 123 225043
Малыя Зводы вёска 399 225043
Малыя Сухарэвічы вёска 11 225034
Малыя Шчытнікі вёска 83 225035
Марозавічы вёска 49 225043
Новыя Лышчыцы вёска 847 225035
Пагубяцічы вёска 7 225044
Рудавец вёска 51 225034
Сегянеўшчына вёска 28 225044
Цюпрыкі вёска 45 225034
Яцкавічы вёска 378 225044

У 1976 годзе скасавана вёска Плянта (злілася з вёскай Астрамечава)[7].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4328 чалавек[8], з іх 73,8 % — беларусы, 12,0 % — рускія, 11,6 % — украінцы[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 17. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731).
  7. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.