Лышчыцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лышчыцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 81 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225035
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212820021
Лышчыцы на карце Беларусі ±
Лышчыцы (Беларусь)
Лышчыцы
Лышчыцы (Брэсцкая вобласць)
Лышчыцы

Лы́шчыцы[1] (трансліт.: Lyščycy, руск.: Лыщицы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 25 кіламетры на паўночны захад ад Брэста, за 2 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы, 4 кіламетры ад аўтадарогі Каменец — Высокае.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рымскія манеты з лышчыцкага скарбу

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя, калі вёску паводле прывілея атрымаў Леў Лышчынскі, які паходзіў з Вільні. Ён меў трох сыноў: Канстанціна, Станіслава і Івана. У Канстанціна нарадзіўся сын Геранім, які быў бацькам Казіміра Лышчынскага.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1817 годзе К. Віслоцкі пабудаваў праваслаўную драўляную царкву са званіцай. У 1878 годзе працавалі ветраны млын, карчма. У 1886 годзе вёска — цэнтр Лышчыцкай воласці, у якую ўваходзілі 17 сёл (380 двароў).

У 1905 годзе чыгуначная станцыя Лышчыцы на паўднёва-заходнім напрамку. Былі размешчаны тэлеграфічная станцыя, участкі: па воінскай павіннасці, валаснога сельскага фельчара, судовых следчых, міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр Лышчыцкай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Станам на 30 верасня 1921 года вёска, фальварак, чыгуначная станцыя. У 1924 годзе працавалі 5 млыноў, цагельня. Дзейнічала падпольная ячэйка КПЗБ, якая ўваходзіла ў Брэсцкую акруговую арганізацыю. 7 лістапада 1926 года большасць сялян вёскі пад лозунгамі КПЗБ удзельнічалі ў дэманстрацыі.

У Вялікую Айчынную вайну 6 вяскоўцаў загінулі на фронце, 3 — у партызанах. У студзені 1949 года 70 з 89 гаспадарак уступілі ў калгас імя Мічурына. Паводле перапісу 1959 года — пасёлак (331 жыхар) і вёска (315 жыхароў). У хуткім часе яны склалі адзін населены пункт.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 95 двароў, 484 жыхары (1878)
  • 33 двары, 386 жыхароў (1886)
  • 60 двароў, 475 жыхароў (1897)
  • 574 жыхары (1905)
  • 52 двары, 347 жыхароў (1921)
  • 100 двароў, 603 жыхары (1940)
  • 282 жыхары (1970)
  • 65 гаспадарак, 160 жыхароў (1997)
  • 56 гаспадарак, 93 жыхары (2005)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр сельскагаспадарчага кааператыўнага прадпрыемства «Астрамечава». Працуюць сярэдняя школа, клуб, дзіцячы сад, аптэка, бібліятэка, аддзяленне сувязі, участковая бальніца, 2 магазіны.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]