Лэнс Армстранг
| Лэнс Армстранг | |
|---|---|
| Агульная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 18 верасня 1971 (41 год) |
| Месца нараджэння | Плана, Тэхас, ЗША |
| Грамадзянства | |
| Інфармацыя пра гоншчыка | |
| Спецыялізацыя | універсал, шматдзёншчык |
| Аматарскія каманды | |
| 1990—1991 | Subaru-Montgomery US National Team |
| Прафесійныя каманды | |
| 1992—1996 1997 1998—2004 2005 2008—2009 2010—2011 |
Motorola Cofidis Us Postal Discovery Channel Astana Cycling Team Team RadioShack |
| Галоўныя перамогі | |
| 22 этапы Tour de France | |
Лэнс Эдвард Армстранг (англ.: Lance Edward Armstrong, імя пры нараджэнні — Лэнс Эдвард Гандэрсан (англ.: Lance Edward Gunderson); 18 верасня 1971, Плана, штат Тэхас, ЗША) — амерыканскі шашэйны веласіпедыст.
Армстранг быў адным з мацнейшых веласіпедыстаў свету. Ён станавіўся 7-разовым пераможцам самай прэстыжнай і адной з трох самых складаных шматдзёнак — Le Tour de France, перамагаючы ў 1999, 2000, 2001, 2002, 2003 и 2004 гг., падчас выступлення за клуб «US Postal Service» (сучаснае імя клуба — «Discovery Channel»). Гэта пры тым, што ў 1996 годзе ў Армстранга быў выяўлены рак, і метастазы распаўсюдзіліся на ўсё цела. Аднак ён здолеў не толькі выжыць, але і вярнуцца ў вялікі спорт дзякуючы сучаснай медыцыне. Пасля сямі перамог на «Тур дэ Франс» Лэнс аб’явіў, што пакідае спорт[1]. 9 верасня 2008 года Армстранг вярнуўся ў спорт і выступаў за казахскі клуб «Astana», а потым за ўласны клуб «Team RadioShack».
У 2012 годзе з'явіліся паведамленні, што ў Лэнса Армстронга забіраюць сем тытулаў пераможцы велагонкі «Тур дэ Франс» у сувязі з абвінавачваннямі Амерыканскага антыдопінгавага агенцтва (USADA) ва ўжыванні допінгу. USADA абвінаваціла велагоншчыка ў парушэнні цэлага шэрагу антыдопінгавых правілаў: ён ужываў забароненыя прэпараты і дзяліўся допінгам з іншымі спартоўцамі. З чэрвеня 2012 амерыканец у судзе спрабаваў даказаць сваю невінаватасць, аднак прысуд па ягонай справе адкладаўся, і ў выніку Армстронг вырашыў спыніць барацьбу.[2]
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лэнс Армстранг- Lance Armstrong official site (англ.)
- Lance Armstrong Foundation (англ.)
- WEMUSTACT.ORG European Cyclists (італ.)
- Лэнс Армстранг у «Twitter»Шаблон:Пераможцы Тур дэ Франс
- Асобы
- Велагоншчыкі паводле алфавіту
- Нарадзіліся 18 верасня
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Карыстальнікі Twitter
- Велагоншчыкі ЗША
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
- Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
- Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
- Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
- Пераможцы Тур дэ Франс
- Чэмпіёны свету па шашэйных велагонках