Любецкі з'езд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Любецкі з'езд — першы вядомы з'езд князёў Кіеўскай Русі. Адбыўся ў 1097 года ў горадзе Любеч (на Дняпры).

З'езд адбываўся з ініцыятывы Уладзіміра Манамаха з удзелам Святаполка II, Васількі Расціславіча, Алега і Давыда Святаславічаў і іншых рускіх князёў. Мэтай было спыніць міжусобіцы з-за ўдзелаў, прымірыцца і аб'яднацца супраць полаўцаў, што здзяйснялі набегі на Русь.

Было прынятае рашэнне пра падзел княстваў наступным чынам:

Любецкі з'езд абвясціў прынцып успадкавання князямі земляў сваіх бацькоў. Гэтае рашэнне скасавала лесвічнае права(англ.) бел., якое існавала ў Кіеўскай Русі два стагоддзі, і канстатавала з'яўленне на Русі новага палітычнага ладу, асновай якога было складзенае буйное феадальнае землеўладанне.

Аднак Любецкі сход не мог цалкам спыніць міжусобныя сутычкі. Амаль адразу ж яго дагаворы былі парушаны Давыдам Ігаравічам са згоды Святаполка, якія паланілі і асляпілі Васільку Расціславіча, каб адабраць яго ўладанні. Гэты ўчынак выклікаў абурэнне астатніх князёў, і дзеля залагоджвання канфлікту спатрэбіўся новы сход, які адбыўся 10 жніўня 1100 года ва Уветычах(руск.) бел.. У выніку князі здолелі дабіцца перамір'я і дамагчыся важнага пералому ў барацьбе з палавецкімі набегамі.

У 1103 годзе аб'яднаныя дружыны Святаполка Кіеўскага, Уладзіміра Манамаха і іншых князёў у бітве пад Суценяй разграмілі орды качэўнікаў. Загінулі 20 палавецкіх ханаў. У 1111 годзе ў верхавінах Паўночнага Данцу Уладзімір Манамах з саюзнікамі нанёс полаўцам новую буйную паражэнне. У выніку наступальны парыў палавецкіх ханаў стаў сцішвацца. Бакі ўсе часцей будавалі свае стасункі на дагаварных пачатках, нярэдка змацоўваючы іх дынастычнымі шлюбамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Греков Б. Д., Киевская Русь, М., 1953;
  • Рыбаков Б. А., Первые века русской истории, М., 1964.