Людвіг Лазар Заменгоф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лю́двіг Ла́зар Заменгоф
Эліэзер Леві Саменгоф
Дата нараджэння 15 снежня 1859(1859-12-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 1917(1917-04-14)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Марк Заменгоф[d]
Маці Rozalia Zamenhof[d]
Жонка Клара Аляксандраўна Заменгоф[5]
Дзеці Лідзія Заменгоф, Adam Zamenhof[d] і Сафія Лазараўна Заменгоф[6]
Род дзейнасці мовазнавец, афтальмолаг, вынаходнік, паэт, перакладчык, эсперантыст, урач, урач-пісьменнік, перакладчык Бібліі, эсперантолаг
Навуковая сфера лінгвістыка
Навуковая ступень доктарская ступень[d]
Альма-матар
Вядомы як стваральнік эсперанта
Член у
Узнагароды
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лю́двік Ла́зар Заменго́ф (ідыш: לײזער זאַמענהאָף; польск.: Ludwik Łazarz Zamenhof; эспер.: Ludoviko Lazaro Zamenhof; 15 снежня 1859, Беласток — 14 красавіка 1917, Варшава) — польскі[7] ўрач-акуліст і лінгвіст яўрэйскага паходжання, вядомы як стваральнік эсперанта — найбольш папулярнай з сканструяваных міжнародных моў[8]. Таксама вядомы пад псеўданімам Доктар Эсперанта, пад якім ён апублікаваў у 1887 годзе сваю працу «Міжнародная мова». У 18931897 гадах жыў і працаваў у Горадні.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першыя гады 1859—1885[правіць | правіць зыходнік]

Лазар Маркавіч Заменгоф (пры нараджэнні Лэйзер Мордухавіч Заменгоў)[9] нарадзіўся ў Беластоку, які знаходзіўся ў той час у Расійскай імперыі, першым дзіцём у яўрэйскай сям’і настаўніка нямецкай мовы рэальнага вучылішча Мардэхая (Марка) Фабіанавіча Заменгофа[10][11] і Разаліі Шалемаўны Заменгоф (у дзявоцтве Софер)[12][13]. Марк Фабіянавіч Заменгоф публікаваў у газеце «Гацфіра» працы па філалогіі старажытнаяўрэйскай мовы, склаў вучэбныя дапаможнікі на іўрыце па яўрэйскаму веравучэнню, геаграфіі і мовазнаўству[14]. Бацькі ажаніліся ў 1858 годзе, за год да нараджэння сына. Пазней ў сям’і нарадзілася яшчэ пяцёра сыноў (Фелікс, Герш, Генрык, Ляон і Аляксандр) і пяць дачок (Фейгл (Фаня), Гітл, Сура-Двойра, Міна і Іда). У сям’і размаўлялі па-руску і на ідыш. Хлопчык яшчэ ў дзяцінстве авалодаў нямецкай і французскай мовамі, іўрытам, а падчас навучання ў Беластоцкай гімназіі — старажытнагрэчаскай і англійскай мовамі, лацінай. Магчыма, трохі валодаў іспанскай і літоўскай мовамі, а таксама валапюкам. У 1873 годзе сям’я пераехала ў Варшаву. У жніўні 1874 года Заменгоф паступіў у чацвёрты клас 2-й мужчынскай гімназіі.

Хаця большасць насельніцтва Беластока складалі размаўляўшыя на ідыш яўрэі, у горадзе таксама жылі палякі, немцы і беларусы. Міжэтнічныя адносіны ў горадзе былі дастаткова напружанымі, і гэта засмучала маладога Лэйзера. Ён меркаваў, што галоўная падстава нянавісці і забабонаў была ва ўзаемным непаразуменні, выкліканым адсутнасцю адной агульнай мовы, якая б іграла ролю нейтральнага сродку зносін паміж людзьмі, якія належаць да розных народаў і гавораць на розных мовах.

Заменгоф вывучаў медыцыну ў Маскве (1879—1881), Варшаве (1881—1885), спецыялізаваўся ў афтальмалогіі ў Вене.

Прафесія і эсперанта 1885—1917[правіць | правіць зыходнік]

Яго першы праект па стварэнню штучнай мовы, Lingwe universala, быў гатовы ў пачатку зімы 1878 года, калі Заменгоф быў яшчэ гімназістам. Падчас святкавання свайго дня нараджэння ён разам з сябрамі па гімназіі пеў песню на гэтай мове. Але Заменгоф быў у той час занадта малады, каб апублікаваць сваю працу.

У 1881 годзе ён прыдумаў новы праект, які быў гатовы ў 1885 годзе і апублікаваны 26 ліпеня 1887 года — эсперанта.

Першы падручнік эсперанта Заменгоф змог выдаць дзякуючы грашовай падтрымцы з боку бацькі сваёй будучай жонкі: Клары Заменгоф (Зільбернік), з якой ён пабраўся шлюбам 9 жніўня таго ж года. Неўзабаве нарадзіліся дзеці — Адам (1888) і Сафія (1889); абое сталі ўрачамі. У 1904 нарадзілася дачка Лідзія.

Спадзяючыся знайсці лепшы заробак, Заменгоф у кастрычніку 1893 года прыехаў у Гродна[15], дзе адчыніў афтальмалагічны кабінет у доме № 4 па вуліцы Паліцэйскай. Жыллё было нанята ў жанчыны нямецкага паходжання Луізы Рахманін.

У Гродна Заменгоф не толькі меў прыватную ўрачэбную практыку, але таксама ўдзельнічаў у працы Урачэбнага Таварыства Гродзенскай губерні. Таксама быў памочнікам суддзі ў Ведамасным Судзе ў Гродна. Па даследаваннях беларускага гісторыка Ф. Ігнатовіча, Заменгоф «удзельнічаў у працэсах, вылучаўся сваёй прынцыповасцю і суровасцю».

У 1889 годзе пасаг жонкі пайшоў на развіццё эсперанта. Заменгоф пачаў займацца ўрачэбнай дзейнасцю, але на працягу доўгага часу не меў дастаткова працы (і адносна плацёжаздольных пацыентаў), каб мець дастаткова сродкаў на жыццё, таму на працягу некалькіх гадоў не займаўся эсперанта. Заменгоф пакінуў Гродна ў кастрычніку, і да 8 снежня 1897 года пасяліўся ў Варшаве, у небагатым яўрэйскім квартале.

Заменгоф быў першым перакладчыкам мастацкай літаратуры з натуральных моў на эсперанта і першым паэтам на эсперанта, «яшчэ з калыскі заручыўшым эсперанта з паэзіяй». Яго вершы прасякнуты ідэямі братэрства і рэлігійнасцю.

Шыльда на доме ў Гродна, у якім жыў Заменгоф

Заменгоф стаў нефармальным лідарам эсперанта-руха, хаця ён ніколі не імкнуўся да славы ці ўлады. Эсперантысты называлі яго Маэстра, але сам Заменгоф не любіў гэты тытул і адмаўляўся заняць які-небудзь афіцыйны пост унутры эсперанта-руха. З 1895 года ён адышоў ад звязанай з эсперанта дзейнасці, да якой вярнуўся толькі ў 1902 годзе, часткова ў сувязі з кантрактам на напісанне кніг на эсперанта, падпісаным з французскім выдавецтвам «Ашэт» (Hachette).

29 ліпеня 1905 года ў Францыі Заменгоф быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна. У тым жа годзе 5—12 жніўня ён удзельнічаў у І Сусветным кангрэсе эсперантыстаў у французскім горадзе Булонь-сюр-Мэр, пасля чаго ўдзельнічаў у працы ўсіх Сусветных кангрэсаў эсперантыстаў да 1914 года. У 1914 годзе муж і жонка Заменгоф накіраваліся ў Парыж на адкрыццё X сусветнага кангрэса эсперантыстаў, але 1 жніўня пачалася Першая сусветная вайна, і цягнік, у якім яны ехалі, спынілі каля Кёльна ў Германіі. Расійскім удзельнікам прыйшлося вяртацца на радзіму вакольным шляхам праз нейтральныя краіны. Цяжкім ударам для Заменгофа стала гібель на фронце яго малодшага брата Аляксандра 18 ліпеня 1916 года.

Заменгоф памёр з-за хваробы сэрца 14 красавіка 1917 года ў акупаванай нямецкім войскам Варшаве і быў пахаваны на варшаўскіх яўрэйскіх могілках.

Ідэалагічныя пошукі[правіць | правіць зыходнік]

У юнацтве Заменгоф імкнуўся да рускай культуры, але пасля яўрэйскіх пагромаў 18811882 гадоў звярнуўся да сіянізму, заклікаючы яўрэяў да агульнай эміграцыі ў якую-небудзь краіну для стварэння яўрэйскай дзяржавы. Спачатку ён думаў пра якое-небудзь месца ў Амерыцы, пасля пра Палесціну. Але ў 1885 годзе вырашыў, што мэта сіянізму — Палесціна — не з’яўляецца рэальнай: іўрыт, па яго меркаванню, з’яўляўся мёртвай мовай, нацыянальнае пачуццё сярод яўрэяў ацэньваецца памылкова, і, самае галоўнае, Палесціна будзе для яўрэйскай нацыі занадта малой: у ёй змогуць пасяліцца не больш за 2 мільёны яўрэяў. Замест гэтага бачыў будучыню ў свеце, дзе рэлігійныя і моўныя бар’еры будуць зламаныя або пераадоленыя.

Пакінуў сіянізм у 1885 годзе, потым адмовіўся ўступіць у Яўрэйскую Эсперантысцкую Асацыяцыю, лічыў, што яўрэі не павінны ствараць сваю дзяржаву, але асімілявацца з якой-небудзь нацыяй. Заменгоф звярнуўся да інтэрнацыянальнай ідэі, моўным бокам якой з’яўлялася эсперанта, а ідэалагічнай — гамаранізм.

Заменгоф жадаў, каб нацыі зніклі, каб чалавецтва мела адну агульную мову і адну веру ў «найвышэйшую істоту». Але потым ён некалькі змяніў свае погляды. Згодна з догмамі гамаранізму, кожная краіна мае нейтральнае імя (напрыклад, Пецярбургская дзяржава замест Расіі), якім карыстаецца ўсё насельніцтва краіны. Кожны карыстаецца той мовай, якой аддае перавагу, але ў дзяржаўных установах павінны карыстацца нейтральнай мовай. У адносінах да рэлігіі людзі застаюцца ў сваёй рэлігіі, калі гэтага жадаюць, але рэлігійныя догмы не павінны супярэчыць навуцы.

Нават сярод эсперантыстаў гамаранізм не меў поспеху, і зараз толькі нешматлікія называюць сябе гамараністамі. Аднадумцы пераконвалі Заменгофа, што гамаранізм можа пашкодзіць распаўсюджванню эсперанта.

У 1915 годзе Заменгоф напісаў адозву да дыпламатаў «Пасля Вялікай Вайны», дзе заклікаў прызнаць падчас перамоваў пасля Першай сусветнай вайны правы нацыянальных меншасцяў.

Імя і псеўданімы[правіць | правіць зыходнік]

Сапраўднае імя Заменгофа было Эліэзер, якое на ідыш мела форму Лэйзер, па-руску — Лазар. Імя Людвік ён узяў у гонар Францыса Людвіга, які апублікаваў у 1652 годзе праект штучнай мовы, пра які Заменгоф чытаў падчас вучобы ў Маскоўскім універсітэце. Ён пачаў падпісвацца Заменгоф замест Саменгоф пасля пачатку распаўсюджвання эсперанта. У канцы 19 стагоддзя, пасля таго, калі яго брат Леў Заменгоф пачаў падпісвацца «Д-р Л. Заменгоф», ён сам пачаў падпісвацца «Д-р Л. Л. Заменгоф».

Заменгоф карыстаўся шматлікімі псеўданімамі, найбольш вядомы з якіх — Доктар Эсперанта, пад якім ён апублікаваў свой праект штучнай мовы, ад якога з цягам часу утварылася назва мовы.

Іншыя псеўданімы, якія ўжываў Заменгоф — Gamzefon (Hamzefon), Hemza, Amiko, N. N., Anna N., Homo sum, Homarano, D-ro X.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Ушанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Дзень Заменгофа[правіць | правіць зыходнік]

Дзень нараджэння Заменгофа — 15 снежня — адзначаецца эсперантыстамі ва ўсім свеце як Zamenhofa Tago, да якога бываюць прымеркаваныя розныя мерапрыемствы — канцэрты, кніжныя выставы і г. д.

Вуліцы Заменгофа[правіць | правіць зыходнік]

Бюст Заменгофа ў Вене

Малая планета[правіць | правіць зыходнік]

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

У некалькіх гарадах свету ўсталяваны помнікі і памятныя знакі Заменгофу. Сярод іх:

У філатэліі[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка ГДР да 100-годдзя эсперанта з партрэтам Заменгофа
  • Заменгофу прысвечаныя паштовыя маркі розных краін, у тым ліку Балгарыі, Бразіліі, ГДР, Літвы, Польшчы, СССР.

У нумізматыцы[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Заменгофа быў выпушчаны шэраг манет. У прыватнасці, Сусветны саюз эсперантыстаў (Ратэрдам) у 1959 годзе выдаў манеты, якія прэтэндавалі на званне «сусветных»; на рэверсе манеты з наміналам 10 стэльа была змешчана выява Заменгофа[17]. Да 120-годдзя Заменгофа ўбачыла свет манета з яго партрэтам у Польшчы (100 злотых, 1979).

Зноскі

  1. а б Lazaro Ludoviko Zamenhof // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ludwik Lejzer Zamenhof // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Заменгоф Людвик Лазарь // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. This Week In History: The language of hope is bornThe Jerusalem Post, 2012. Праверана 11 мая 2020.
  5. Tuider B. Die Lingvo Internacia des Dr. Esperanto — 2017. Праверана 15 верасня 2019.
  6. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2022.
  7. (недаступная спасылка) Заменгоф Людвиг Лазарь // Вялікая савецкая энцыклапедыя
  8. Эсперанто // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  9. Кніга для запісу нарадзіўшыхся яўрэяў Беластоцкага равінату за 1859 год: Пасведчанне № 47 аб нараджэнні ў Мордуха Файвелавіча Заменгова і Лібы Ўолемовны Софер 19 чысла месяца Кіслеў 5620 года па яўрэйскаму календару сына Лейзера
  10. Біяграфічныя дадзеныя аб сям’і Мордуха Файвелавіча Заменгофа ў Тыкоціне.(недаступная спасылка)
  11. З. Раманюк «Асобныя пытанні біяграфіі сям’і Заменгоф»(недаступная спасылка)
  12. Біяграфія Л. Заменгофа Архівавана 16 снежня 2010.
  13. Akta Stanu Cywilnego Okręgu Bożniczego w Białymstocu 1983—1899, nr z. 264, sygn. 22(недаступная спасылка)
  14. Биографическая справка М. Ф. Заменгоф(недаступная спасылка)
  15. Жизнь и деятельность в Гродно врача и лингвиста Л. М. Заменгофа
  16. http://belisrael.info/?p=11720
  17. http://s30597060761.mirtesen.ru/blog/43747579129/ODIN-MIR-–-ODIN-YAZYIK-–-ODNI-DENGI.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)
  • Заменгоф, Лазарь Людвиг // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — Т. VII: Данциг — Ибн-Эзра, Иуда. — [1910]. — [10], 960 стб., 1 карт. : ил. — Стлб. 665—666.
  • Aleksander Korĵenkov. Homarano. Nova biografio de L. L. Zamenhof. Kuneeldonis «Sezonoj» kaj Litova Esperanto-Asocio. 2009. 320 p. (эсп.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]