Людвіг VIII Вітэльсбах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Людвіг VIII)
Людвіг VIII
ням.: Ludwig VIII
Герцаг Баварска-Інгальштацкі
1438 — 1445
Папярэднік Людвіг VII

Нараджэнне 1 верасня 1403
Смерць 13 красавіка 1445 (41 год) ці 1445
Род Вітэльсбахі
Бацька Людвіг VII Барадаты[1]
Маці Ганна дэ Бурбон[d]
Жонка Маргарыта Брадэнбургская[d][2]
Дзейнасць суверэн

Людвіг VIII (ням.: Ludwig VIII, 1 верасня 1403 — 13 красавіка 1445) — апошні герцаг Баварска-Інгальштацкі (1438—1445).

Людвіг VIII быў сынам баварска-інгальштацкага герцага Людвіга VII і Ганны дэ Бурбон. У 1416 годзе атрымаў тытул графа фон Грайсбах, у 1420-х гадах замяшчаў бацьку, калі той адсутнічаў у герцагстве, удзельнічаў у Баварскай вайне.

У канцы 1430-х адносіны паміж бацькам і сынам рэзка пагоршыліся, бо бацька пачаў выказваць відавочную перавагу свайму незаконнаму сыну — Віланду фон Фрайберг. У 1438 Людвіг VIII паўстаў супраць бацькі, і аб’яднаўся не толькі з баварска-мюнхенскім герцагам Альбрэхтам III, але нават з баварска-ландсхуцкім герцагам Генрыхам XVI, які спрабаваў забіць Людвіга VII падчас Канстанцкага сабору. У 1443 годзе яму атрымалася паланіць бацьку ў Нойбургу-на-Дунаі і змясціць яго пад варту да канца жыцця.

У 1441 годзе Людвіг VIII жаніўся на Маргарыце, дачцэ брадэнбургскага курфюрста Фрыдрыха I. Дзяцей у іх не было, і таму пасля смерці Людвіга Баварска-Інгальштацкае герцагства было далучана да Баварска-Ландсгуцкага.

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.