Людвіка Караліна Радзівіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Людвіка Караліна Радзівіл
Людвіка Караліна Радзівіл
Людвіка Караліна Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст.
POL COA Radziwiłł.svg
Герб «Трубы»
 
Нараджэнне: 27 лютага 1667({{padleft:1667|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:27|2|0}})
Каралявец
Смерць: 23 сакавіка 1695({{padleft:1695|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:23|2|0}}) (28 гадоў)
Бжэг
Род: Радзівілы
Бацька: Багуслаў Радзівіл
Маці: Ганна Марыя Радзівіл
Муж: Людвіг Брандэнбургскі
Карл Філіп Нойбургскі

Людвіка Караліна РАДЗІВІЛ (27 лютага 1667, Кёнігсберг25 сакавіка 1695, Бжэг) — рэлігійны дзеяч, мецэнатка.

Дачка Багуслава Радзівіла. Рана асірацела і мела 11 апекуноў, сярод якіх брандэнбургскі курфюрст Фрыдрых Вільгельм. У спадчыну ад бацькоў атрымала вялікія маёнткі, у т.л. Слуцк, Капыль, Копысь, Любчу, Койданава, Смалявічы, Невель, Себеж, Кейданы, Біржы. Цэнтрам латыфундыі быў Слуцк. Кіраўніком маёнткаў быў Крыштаф Сяніцкі.

Людвіка Караліна выхоўвалася ў кальвінісцкім асяроддзі ў Караляўцы (Кёнігсбергу) і з маленства была наканавана ў жонкі каго-небудзь з прынцаў або магнатаў. Курфюрст брандэнбургскі намовіў яе выйсці замуж за свайго малодшага сына маркграфа Людвіга (8.7.1666— 7.4.1687), супраць чаго выступалі нясвіжскія Радзівілы; кароль Ян III Сабескі хацеў ажаніць яе са сваім сынам Якубам. Пасля шлюбу з Людвігам Людвіка Караліна пераехала ў Берлін, а сваёй латыфундыяй кіравала праз адміністратараў. Падтрымлівала грашыма і будавала кальвінісцкія зборы ў Літве і Беларусі, плаціла стыпендыі студэнтам, якія вучыліся ў пратэстанцкіх універсітэтах. Паводле яе загаду ў 1684 у Караляўцы быў надрукаваны малітоўнік на літоўскай мове для сялян-кальвіністаў. У 1688 паўторна выйшла замуж за швагра германскага імператара, каталіцкага прынца нойбургскага і пфальц-графа рэйнскага Карла Філіпа (4.11.1661 — 31.12.1742) з дынастыі Вітэльсбахаў і пераехала ў Гайдэльберг. Працягвала аказваць дапамогу кальвіністам у ВКЛ, утрымлівала Слуцкую друкарню. 20.3.1690 выдала прывілей, у якім абвяшчала на будучыню ў сваіх гарадах і маёнтках свабоду веравызнання пратэстантам і праваслаўным і гарантавала, што царкоўная унія ў яе ўладаннях не будзе ўведзена. Яе спадкаемцы прытрымліваліся гэтага акта.

Пасля смерці Людвікі Караліны яе латыфундыя, т.зв. «Нойбургскія маёнткі», стала аб'ектам спрэчак паміж магнатамі ВКЛ і нямецкімі князямі, пакуль у 1730—40-я г. не вярнулася ў рукі Радзівілаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 277.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. — Мн., 2001. — С. 57.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]