Людвік Нарбут

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Людвік Нарбут
Ludwig Narbutt
NarbuttL.jpg
Людвік Нарбут
Дата нараджэння

1832(1832)

Месца нараджэння

Расійская імперыя

Дата смерці

5 мая 1863(1863-05-05)

Месца смерці

Лідскі павет, Цяпер Беларусь

Званне

паручнік

Камандаваў

атрадамі паўстанцаў

Бітвы/войны

Паўстанне 1863-1864

Людвік Тэадор НАРБУТ (31 жніўня 1832, в. Шаўры, Лідскі павет — 4 мая 1863, ваенны, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 на Беларусі і ў Літве, сын Тэадора Нарбута.

мастак М. Э. Андрыёлі. Смерць Людвіка Нарбута ў Дубічах. 1864-65. Літаграфія. Нацыянальны музей Літвы.

Людвік Нарбут нарадзіўся ў сям'і архітэктара, інжынера і вядомага гісторыка Літвы Тэадора Нарбута. Вучыўся ў Лідскім павятовым вучылішчы, потым у Віленскай гімназіі, дзе ў канцы 1850 быў арыштаваны за спробу стварыць «общество патрнотов с целью пронзвести восстание». У сакавіку 1851 публічна пакараны розгамі і аддадзены ў салдаты.

Служыў на Каўказе, атрымаў званне афіцэра рускай арміі. З 1859 у адстаўцы. Вярнуўся на радзіму ў пачатку красавіка 1860. Жыў у бацькі, вёў гаспадарку. Калі ажаніўся, пасяліўся ў маёнтку Сербянішкі, недалёка ад Шаўроў.

Падчас падрыхтоўкі паўстання прыхільнік партыі «чырвоных», звязаўся з К. Каліноўскім, бываў на канспіратыўных сходах. У падпольнай арганізацыі выконваў абавязкі акруговага арганізатара. Адным з першых арганізаваў партызанскі атрад на Беларусі, з якім 3 месяцы (люты-красавік 1863) паспяхова вёў барацьбу супраць карнікаў. 13 лютага загадам Віленскага рэвалюцыйнага камітэта быў прызначаны ваенным начальнікам Лідскага павета. Ад паўстанцкіх улад меў званне палкоўніка. Загінуў у баі.

Commons

Зноскі