Людміла Васільеўна Жыжэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Васільеўна Жыжэнка
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1953(1953-10-25) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Вучоба
Сайт lzhizhenko.com

Людміла Васільеўна Жыжэнка (25 кастрычніка 1953, Гомель) — беларуская мастачка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жыве і працуе ў г. Гомелі. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава.

Працуе ў жанрах пейзажу, нацюрморта (акварэль, алей). Валодае тэхнікай жывапісу з выкарыстаннем нафты.

Удзельніца абласных і рэспубліканскіх выстаў, а таксама групавых у Італіі і Германіі. Творы аўтара знаходзяцца ў прыватных калекцыях краін блізкага і далёкага замежжа.

Аўтар распрацоўкі арыгінальнай тэхнікі напісання карцін нафтай.

Карціны нафтай[правіць | правіць зыходнік]

Людміла Васільеўна распрацавала прынцыпова новы метад напісання карцін. Замест акварэльнай фарбы выкарыстоўваецца нафта, нанесеная на спецыяльную сухую паперу. Атрымліваемыя такім чынам карціны маюць адметны каларыт і вонкава падобныя да старых, пажоўклых ад часу фатаграфій.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]