Людовік III Малодшы
| Людовік III Малодшы ням.: Ludwig III der Jungere |
||
|
||
|---|---|---|
| 865/28 жніўня 876 — 20 студзеня 882 гг. | ||
| Папярэднік: | Людовік II Нямецкі | |
| Пераемнік: | Карл III Тоўсты | |
|
||
| 22 верасня 880 — 20 студзеня 882 гг. | ||
| (пад імем Людовік III) | ||
| Папярэднік: | Карламан | |
| Пераемнік: | Карл III Тоўсты | |
|
||
| 10 красавіка 879 — 20 студзеня 882 гг. | ||
| (пад імем Людовік III) | ||
| Папярэднік: | Людовік II Заіка | |
| Пераемнік: | Карл III Тоўсты | |
|
||
| верасень 852 — 15 кастрычніка 855 | ||
| (пад імем Людовік II) | ||
| Папярэднік: | Піпін II | |
| Пераемнік: | Карл III Дзіцё | |
| Нараджэнне: | 835 | |
| Смерць: | 20 студзеня 882 Франкфурт |
|
| Дынастыя: | Каралінгі | |
| Бацька: | Людовік II Нямецкі | |
| Маці: | Эма Баварская | |
| Жонка: | Ліўтгарда Саксонская | |
| Дзеці: | сын: Людовік дачка: Хільдэгарда бастард: сын: Гуга |
|
Людовік III Малодшы (ням.: Ludwig III der Jüngere; 835 — 20 студзеня 882, Франкфурт) — кароль Аквітаніі (пад імем Людовік II) у 852—855 гадах, кароль Франконіі, Цюрынгіі і Саксоніі з 865 года, кароль Баварыі з 880 года, кароль Латарынгіі з 876 года, сын Людовіка II Нямецкага, караля Усходне-Франкскага каралеўства, і Эмы Баварскай, дачкі Вельфа I, графа Альтдорфа.
Біяграфія [правіць]
У 865 годзе, падзяліўшы паміж сынамі каралеўства, Людовік II Нямецкі вылучыў Людовіку III Франконію, Цюрынгію і Саксонію. У 871 годзе Людовік і яго брат Карламан паўсталі супраць бацькі, крыўдуючы на тое, што той не вылучыў ім долі ў нядаўна набытай Латарынгіі. У 872 годзе Людовік II Нямецкі саступіў і падзяліў Латарынгію паміж сынамі. Людовік III атрымаў пры гэтым Фрысландыю.
Пасля смерці бацькі ў кастрычніку 876 года Людовік атрымаў рашучую перамогу ў бітве пры Андернасе над дзядзькам Карлам II Лысым і здолеў абараніць сваё каралеўства.
У 879 годзе, пасля смерці французскага караля Людовіка II Заікі, Людовік Малодшы ўварваўся ў Латарынгію і авалодаў той яе часткай, якая належала Карлу Лысаму. Гэта набыццё было замацавана ў 880 годзе Рыбмонскім дагаворам.
У гэтым жа годзе Людовік III Малодшы нанёс паразу вікінгам у бітве пры Тымеоне, а затым, не чакаючы смерці хворага брата Карламана, ён склаў дагавор з малодшым братам Карлам Талстым аб паздзеле яго ўладанняў. Па гэтым пагадненні да Людовіка адышла Баварыя.
Шлюб і дзеці [правіць]
- Жонка: (з 29 лістапада 874) Ліўтгарда Саксонская (каля 845 — 17/30 лістапада 885), дачка Людольфа Саксонскага, маркграфа Астфаліі (каля 805 — 12 сакавіка 866) і Оды Білунг (каля 806 — 17 мая 913). Дзеці:
- акрамя таго, у яго быў пазашлюбны сын
Крыніцы [правіць]
- Рыжов К. Все монархи мира. Западная Европа — М., 1999.
| Дынастыя Каралінгаў | |
|---|---|
| Продкі |
|
| Каралі франкаў |
Піпін III Кароткі (751—768) • Карламан I (768—771) • Карл Вялікі (768—814) • Піпін († 810) • Людовік I Набожны (814—840) |
| Каралі Заходне-Франкскага каралеўства |
Карл II Лысы (843—877) • Людовік II Заіка (877—879) • Людовік III (879—882) • Карламан II (879—884) • Карл III Праставаты (893—929) • Людовік IV Заморскі (936—954) • Лотар (954—986) • Людовік V Гультай (986—987) • Карл Латарынгскі († 991) • Атон († 1002) |
| Каралі Італіі, Латарынгіі і Праванса |
Лотар I (843—855) • Людовік II Юны (855—875) • Лотар II (855—869) • Карл (855—863) • Цвентыбольд (895—900) |
| Каралі Усходне-Франкскага каралеўства |
Людовік II Нямецкі (843—876) • Карламан (876—880) • Людовік III Малодшы (876—882) • Карл III Тоўсты (876—888) • Арнульф Карынтыйскі (887—899) • Людовік IV Дзіця (899—911) |
| Каралі Аквітаніі | |
| Тоўстым шрыфтам выдзелены імператары Захаду. Курсівам выдзелены прэтэндэнты без рэальнай улады. |
|