Людовік VII Малады

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Людовік VII Малады
Louis VII le Jeune
Людовік VII Малады
Людовік VII Малады
сцяг
6-ы кароль Францыі
25 кастрычніка 1131 г. (сумесна з бацькам, Людовікам VI), 1 жніўня 1137 г. (самастойна)
 — 18 верасня 1180 г.
Папярэднік: Людовік VI
Пераемнік: Філіп II Аўгуст
 
Нараджэнне: 1120({{padleft:1120|4|0}})
Францыя
Смерць: 18 верасня 1180({{padleft:1180|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:18|2|0}})
Алье, Францыя
Пахаваны: Абацтва Сен-Дэні, Парыж, Францыя
Дынастыя: Капетынгі
Бацька: Людовік VI
Маці: Адэлаіда Савойская
Жонка: 1-я: Аліенора Аквітанская
2-я: Канстанцыя Кастыльская
3-я: Адэль Шампанская
Дзеці: Ад 1-га шлюбу:
дочкі: Марыя, Аліса
Ад 2-га шлюбу:
дочкі: Маргарыта, Адэль
Ад 3-га шлюбу:
сын: Філіп II Аўгуст
дачка: Агнэса (Ганна)
Ад наложніцы:
сын: Філіпбастард

Людовік VII Малады (фр.: Louis VII le Jeune 1120 - 1180 - французскі кароль (11371180). Сын Людовіка VI, караля Францыі з дынастыі Капетынгаў, і Адэлаіды, дачцы Гумберта ІІ, з савойскай дынастыі.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Як малодшы сын каралеўскі, Людовік з дзяцінства быў прыгатаваны да духоўнага жыцця. Па выпадковай смерці свайго старэйшага брата Філіпа застаўся неспадзяваным пераемнікам стальца. Каранаваны ў Рэймсе 25 кастрычніка 1131, пры ўдзеле папы рымскага Інакенція ІІ. Быў набожным чалавекам, характарызаваўся астэтычнасцю і простадушнасцю, па сваёй натуры быў меланхалічнай асобай. Пасля смерці свайго бацькі, паўторна каранаваны ў Буржы.

22 ліпеня ажаніўся з Элеанорай Аквітанскай. У пасаг атрымаў Аквітанскае княства. Працягваў весці палітыку свайго бацькі, але без такой энергічнасці. Незадавалёныя ўладаром Арлеан і Пуацье ўзнялі бунт. Малады кароль таксама ўвайшоў у канфлікт з папай Інакенціям ІІ, пасадзіўшы на пасаду архібіскупа Буржа, свайго канцлера Кадурца, калі папа гарантаваў гэту пасаду свайму паплечніку П'еру Шартэ. Людовік не пусціў Шартэ ў горад, з-за чаго атрымаў ад Інакенція папскі інтэрдыкт на ўсё каралеўства.

Таксама Людовік уступіў у канфлікт з Тыбальдам ІІ Шампанскім. Вынікам канфлікту стала паражэнне Шампанскага графства і ўключэнне яго ў склад Францыі. Людовік асабіста кіраваў узяццем і спаленнем горада Вітры.

Другі крыжовы паход[правіць | правіць зыходнік]

У 1145 масульмане захапілі Эдэскае графства, гэта выклікала шок у Еўропе. Папа Яўген ІІІ аб'явіў крыжовы паход, да паходу далучыўся і Людовік. У 1147 ён выправіўся з Меца, накіроўваючыся да Святой Зямлі, разам з жонкай і невялікай арміяй. Прыбыўшы ў Малую Азію, армія крыжакоў была разбіта сельджукамі, уцалеўшая французская армія дайшла да Антыёхіі. Князь Антыёхіі, Рамуальд дэ Пуацье, дзядька Элеаноры, угаварваў адказацца ад паходу ў Іерусалім, і дапамагчы яму здабыць Алепа. Пры гэтым Людовік падазраваў Элеанору ў змене з Пуацье і неўзабаве ён пакінуў горад. Разам з нямецкім каралём Конрадам ІІІ і каралём Іерусаліма Балдуімам ІІІ пачаў непаспяховую аблогу Дамаска, якая скончылася адступленнем крыжакоў і заканчэннем крыжовага пахода. У 1149 Людовік вярнуўся ў Францыю.

Вяртанне на Радзіму[правіць | правіць зыходнік]

Адзіным вынікам паходу стаў дэфіцыт каралеўскай казны, страта значнай часткі рыцараў, а таксама пагаршэнне шлюба паміж Людовікам і Элеанорай. У марце 1152 шлюб быў ануляваны. Неафіцыйнай прычынай была змена Элеаноры, у хуткім часе Элеанора выйшла за Генрыха ІІ, які ў 1154 стаў каралём Англіі. У тым жа годзе Людовік ажаніўся з Канстанцыяй, дачкою караля Кастыліі Альфонса VII. Шлюб таксама не прынёс Людовіку наследніка мужчынскага полу. Канстанцыя памерла ў 1160. Праз некаторы час кароль ажаніўся трэці раз з Адэлью з Шампаніі, якая нарадзіла яму спадчыніка Філіпа ІІ Аўгуста.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Lys thick.svg Каралі і імператары Францыі (987—1870) Lys thick.svg
Капетынгі (987—1328)
987 996 1031 1060 1108 1137 1180 1223 1226
   Гуга Капет Роберт II Генрых I Філіп I Людовік VI Людовік VII Філіп II Людовік VIII   
1226 1270 1285 1314 1316 1316 1322 1328
   Людовік IX Філіп III Філіп IV Людовік X Іаан I Філіп V Карл IV   
Валуа (1328—1589)
1328 1350 1364 1380 1422 1461 1483 1498
   Філіп VI Іаан II Карл V Карл VI Карл VII Людовік XI Карл VIII   
1498 1515 1547 1559 1560 1574 1589
   Людовік XII Францыск I Генрых II Францыск II Карл IX Генрых III   
Бурбоны (1589—1792)
1589 1610 1643 1715 1774 1792
   Генрых IV Людовік XIII Людовік XIV Людовік XV Людовік XVI   
1792 1804 1814 1824 1830 1848 1852 1870
    —  Напалеон I
( Першая імперыя,
Банапарты)
Людовік XVIII
(Рэстаўрацыя,
Бурбоны)
Карл X
(Рэстаўрацыя,
Бурбоны)
Луі-Філіп I
(Ліпеньская манархія,
Арлеанскі дом)
Напалеон III
(Другая імперыя,
Банапарты)