Люксембургскі дагавор (1956)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Люксембургскі дагавор, 1956)

Люксембургскі дагавор (ням.: Vertrag von Luxemburg) — пагадненне паміж ФРГ і Францыяй, якое датычыцца вяртання Саарскай вобласці Германіі. Дагавор быў падпісаны 27 кастрычніка 1956 года міністрам замежных спраў ФРГ Хейнрыхам фон Брэнтана і міністрам замежных спраў Францыі Крысціянам Піно пасля плебісцыту 23 кастрычніка 1955 года, на якім большасць насельніцтва Саарскай вобласці выказалася за вяртанне ў склад Германіі.

Канчатковае ўваходжанне Саара ў склад ФРГ адбылося 1 студзеня 1957 года. Абодва бакі пагадзіліся на пераходны перыяд для эканомікі, які доўжыўся да 1959 года (тым часам Саар заставаўся пад французскім кіраваннем).