Люмінесцэнтныя фарбы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Флюарэсцэнтныя фарбы, якія выкарыстоўваюцца ў сучасным мастацтве

Люмінесцэнтныя фарбы — фарбы на аснове люмінафора — фосфарэсцэнтнага пігмента, здольнага назапашваць светлавую энергію з працяглым перыядам паслясвячэння — фоталюмінесцэнцыі. Люмінесцэнтныя і флуарэсцэнтныя фарбы на аснове люмінафору — экалагічна чысты прадукт.

Пры дзённым святле надрукаваная фарбай выява свеціцца адным ці некалькімі колерамі свячэння: зялёным, жоўтым, фіялетавым, блакітным, аранжавым, сінім, чырвоным, ружовым.

У цемры выява або прадмет, апрацаваныя люмінесцэнтнай фарбай, пачынаюць аддаваць назапашаную на працягу светлавога дня (або штучнага асвятлення) энергію. У выніку можна атрымаць арыгінальныя малюнкі або светлавыя прадметы як у адзінкавых экземплярах, так і неабходнымі партыямі. Люмінесцэнтныя фарбы выкарыстоўваюцца ў розных сферах вытворчасці дэкараванай прадукцыі.

Віды люмінесцэнтныя фарбаў[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць розныя віды люмінесцэнтных фарбаў у залежнасці ад матэрыялу, на які мяркуецца нанясенне:

  • Люмінесцэнтныя фарбы для металу прызначаныя для металічных паверхняў. Выкарыстоўваюцца для стварэння арыгінальных малюнкаў на аўтамабілях (аэраграфія), для стварэння зіхоткіх аўтамабільных дыскаў; ў дызайне інтэр'ера і знешнім афармленні фасадаў і г.д. Фірмы-спажыўцы: СТА, архітэктары, дызайнеры інтэр'ераў.
  • Люмінесцэнтныя фарбы для тканін. Карыстаюцца вялікім попытам у вытворцаў рэкламнага тэкстылю, футболак і іншай вопраткі з друкаваным малюнкам.
  • Люмінесцэнтныя фарбы для шкла і глянцавых паверхняў. З дапамогай фарбы ствараюць малюнкі на шклянках, фужэрах і келіхах, вырабляюць неардынарныя ўзоры вітражнага шкла і аўтарскую керамічную плітку.
  • Вадкасць на водаэмульсійнай аснове для жывых кветак — эфект свячэння букетаў.
  • Люмінесцэнтныя фарбы для вырабаў з драўніны дазваляе стварыць дэкаратыўны прадмет пры афарбоўцы платоў, веснічак, альтанак, аконных рам і іншых вырабаў з драўніны.
  • Люмінесцэнтныя фарбы для бетонных паверхняў — для стварэння арыгінальных светлавых эфектаў на бетонных прадметах, натуральных ці штучных камянях, пры дэкараванні аздабленчай цэглы, бруку, бардзюраў і г.д.
  • Люмінесцэнтныя фарбы для друку на стужках шоўкатрафарэтным метадам — вытворчасць зіхоткіх налепак, выкарыстанне ў рэкламным бізнесе і г.д.
  • Люмінесцэнтныя фарбы для нанясення на пластыкавыя вырабы, полістырол, поліпрапілен, полікарбанат.

Небяспека люмінесцэнтных фарбаў для чалавека і навакольнага асяроддзя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле класіфікацыі небяспекі люмінесцэнтныя фарбы адносяцца да 4 класу.

Варта выконваць меры перасцярогі пры рабоце з лакафарбавых прадукцыяй. Рэкамендацыі:

  • Пры трапленні ў лёгкія пароў: у выпадку дыскамфорту звярнуцца за медыцынскай дапамогай, выйсці на свежае паветра.
  • Кантакт з вокам: прамыць вочы пад праточнай вадой на працягу не менш 15 хв. Калі дыскамфорт застаецца, звярнуцца за медыцынскай дапамогай.
  • Пры трапленні на скуру старанна прамыць вадой з мылам. У выпадку раздражнення скуры звярнуцца за медыцынскай дапамогай. Пры трапленні на адзенне, забруджаную вопратку зняць.
  • Трапленне ў рот і страўнік: прамыць рот, выпіць вялікую колькасць вады. Не выклікаць ваніты. Звярнуцца за медыцынскай дапамогай.

Істотным аспектам пры працы з люмінесцэнтнымі фарбамі з'яўляецца іх правільная утылізацыя.